Arbata = гарбата (бел.)
Ці дапамагае вам зялёная гарбата супакоіцца? 😄💶
Пакуль напой стыне, успомнім розніцу паміж
žalioji arbata і žalia arbata ☕️
🫖 Калі гаворым žalia arbata, маем на ўвазе нейкую гарбату зялёнага колеру.
А žalioji arbata — гэта ўжо від гарбаты, як і juodoji arbata.
І ўсё гэтае “шчасцейка” — žalioji, juodoji, mažoji, vyresnioji і г.д. — завецца вызначальнымі прыметнікамі (įvardžiuotiniai būdvardžiai — определенные прилагательные, рус.).
Але ж памятаем, што ёсць і мужчынскі род: žaliasis, juodasis, mažasis, vyresnysis, і, канешне ж, множны лік для абодвух родаў, каб ужо была поўная гармонія)
Як цяпер вам дапамагчы з гэтымі ведамі?
Падзялюся з вамі шпаргалкай, бо сама зараз гэтую тэму муштрую 😊
Шукайце файлік у каментарах!👌
© Minčių fontanas
Post #109
1.03K
- ❤ 19
- 🔥 6
- 🤣 5
- 😍 3