🎨
Дзесяць жывапісных работ Васіля Зянько, створаных у 2025 годзе паводле вершаў Якуба Коласа, складаюцца ў цэласны свет, дзе прырода гаворыць мовай чалавечых пачуццяў.— Самотны арол, схіленая вярбіна і раскідзісты дуб, кветкі, адзінокі колас, муха-сіраціна і рак-вусач — гэта не проста вобразы роднага краю. У кожным з іх — свой рытм жыцця: чаканне і расстанне, памяць і адзінота, крохкасць і стойкасць.
Побач — вялікае і малое, тое, што ўзносіцца ў неба, і тое, што трымаецца зямлі.
Коласаўская прырода ў гэтых працах — не фон, а прастора, у якой чалавечае перажыванне набывае бачную форму, — распавядаюць у музеі.
🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура» і часопісам «Мастацтва».
