🗞 «Я ў “Культуры”, “Культура” ўва мне»: супрацоўнікі газеты — да юбілею выдання
💬 Ганна Калініна, аглядальнік:
— Культура заўсёды была побач. Спачатку — школьныя святы і гарадскія мерапрыемствы, у цэнтры якіх вельмі хацелася апынуцца: ездзіць на розныя падзеі, выступаць самой, адкрываць нешта новае, напаўняцца ўражаннямі.
Потым прыйшоў усвядомлены выбар — паступленне на спецыяльнасць «Культуралогія». Затым — магістратура па мастацтвазнаўстве.
І вось цяпер — праца ў газеце «Культура», дзе я ўжо не проста спазанаю, а ўсё глыбей вывучаю творчае асяроддзе краіны і распавядаю пра яго чытачам.
Дапамагаю культуры знаходзіць дарогу да кожнага, хто гатовы яе пачуць. Спектаклі, выставы, канцэрты, сустрэчы — цяпер я гляджу на іх знутры, імкнучыся зразумець, што стаіць за кожнай падзеяй.
📎 Працяг — у артыкуле на нашым сайце ⬅️
🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура».

