TGViewer
Культура і Мастацтва Культура і Мастацтва @kultinfa · 5.91K subscribers
Post #26607 755
— Такая дата — не проста вяха ў гісторыі вашага выдання. Гэта сведчанне яго аўтарытэту, запатрабаванасці і той адметнай ролі, якую «Культура» адыгрывае ў інфармацыйнай прасторы нашай краіны, — гаворыцца ў віншаванні.


Кіраўнік ведамства падкрэсліў:
— На працягу 35 гадоў вы застаяцеся галоўным друкаваным голасам культурнага жыцця Рэспублікі Беларусь. На старонках вашай газеты знаходзяць адлюстраванне самыя яркія падзеі, вядзецца аналіз мастацкіх набыткаў, узнімаюцца пытанні захавання гісторыка-культурнай спадчыны і развіцця творчых індустрый.


«Вы забяспечваеце ўнікальную пляцоўку для зацікаўленага дыялогу паміж дзеячамі мастацтваў, экспертамі і шырокай аўдыторыяй».

— Асабліва каштоўна, што за ўсім гэтым стаіць высокі прафесіяналізм работнікаў рэдакцыі. Вам удаецца спалучаць адданасць найлепшым традыцыям айчыннай публіцыстыкі з сучаснымі тэхналогіямі, гаварыць пра складанае даступна і займальна, — сказана ў адрасе.


Марат Сяргеевіч заўважыў:
— Ваша праца мае вялізнае значэнне для грамадства. У эпоху інфармацыйнага шуму менавіта такія выданні служаць надзейным маральным арыенцірам, дапамагаючы ўмацоўваць духоўныя каштоўнасці, фарміраваць эстэтычны густ, захоўваць і развіваць наш найбагацейшы культурны здабытак.


Міністр культуры пажадаў газеце творчага даўгалецця, яркіх тэм і смелых праектаў і каб кожны новы нумар знаходзіў жывы водгук у сэрцах чытачоў па ўсёй краіне.

🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура».
  • ❤ 1
  • 🔥 1
More from @kultinfa
  1. Oct 16, 2026🤝 Сотрудничество газеты «Культура» с партнёрами — это не просто деловые контакты, а живой…
  2. Oct 16, 20263️⃣5️⃣гадоў у культурным рытме краіны 📰 Сёння газета “Культура” успамінае пачатак уласнай…
  3. Oct 16, 2026✨ Во время торжества отличившиеся сотрудники учреждения были награждены Благодарностями Ми…
  4. Oct 16, 2026🎉 Урачыстасць, прымеркаваная да 35-годдзя з дня выхаду першага нумара беларускай штотыднё…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →