🗞 «Я ў “Культуры”, “Культура” ўва мне»: супрацоўнікі газеты — да юбілею выдання
💬 Антон Рудак, аглядальнік:
— Працаваць у «Культуры» пачаў у 2018 годзе і, як гісторык па адукацыі, займаюся перадусім тэмай аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Я абсалютны гуманітарый, мяне заўжды цікавіла мінуўшчына, і ў сям’і такую цікаўнасць віталі ды заахвочвалі.
Не чужое мне і выяўленчае мастацтва: у дзяцінстве падабалася маляваць, нават наведваў студыю, ды і са школьнымі настаўнікамі ў гэтай сферы дужа пашчасціла. Прытым бацькі з маленства выхоўвалі любоў да родных мовы і традыцый.
Я люблю вандраваць па гістарычных кутках і знаёміцца з архітэктурнымі помнікамі, наведваць музеі і сустракацца з новымі людзьмі з гэтай галіны — а наша справа акурат у тым і палягае. Мяркую, даволі складана знайсці іншае месца, дзе вам дазволяць у працоўны час хадзіць па выставах і атрымліваць асалоду ад мастацтва.
📎 Працяг — у артыкуле на нашым сайце ⬅️
🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура».

