— Дзе б ні жыў чалавек, у яго душы назаўжды застаецца нябачная, але непарушная нітка, якая злучае яго з роднай зямлёй. І наш фестываль — гэта вяртанне да вытокаў, да цёплага бацькоўскага дома, да гучання роднай мовы і мелодый, знаёмых з самага дзяцінства.
Марат Сяргеевіч шчыра падзякваў прадстаўнікам беларускай дыяспары за вернасць нацыянальным традыцыям, беражлівае захаванне і папулярызацыю нашай найбагацейшай культурнай спадчыны за мяжой.Ён пажадаў удзельнікам фестывалю моцнага здароўя і новых творчых дасягненняў на карысць Рэспублікі Беларусь.
— Няхай гэтае свята падорыць вам самыя цёплыя ўспаміны і напоўніць сэрцы гонарам за нашу родную Беларусь!
🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура».