🇧🇾 Да ўдзельнікаў, арганізатараў і гасцей Форуму звярнуўся Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Марат Сяргеевіч Маркаў.
💬 Кіраўнік ведамства адзначыў, што гэтае свята аб'ядноўвае сэрцы і душы нашых землякоў з самых розных куткоў планеты.
— Фестываль выконвае важную дзяржаўную і аб'яднаўчую місію, спрыяе ўмацаванню духоўных і культурных сувязяў суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, з іх гістарычнай радзімай.