🍂 ☀️
Затрымаць надыход халоднай восені і наталіцца святлом можна, завітаўшы ў Галерэю мастацтваў Леаніда Шчамялёва, дзе працуе выстава пейзажнага жывапісу «Сонечны дзень».🖼 Экспазіцыя ўключае найбольш адметныя жывапісныя палотны мастака, якія ствараюць асаблівы летні настрой. Напісаныя ў розныя перыяды, яны перадаюць прыгажосць беларускай прыроды і атмасферу гарадоў ды мястэчак.
Тут можна пабачыць прасторы Лепельшчыны ды Лагойшчыны, вуліцы Валожына і Астрашыцкага Гарадка, вясковыя краявіды.
🎨 Прадстаўленыя ў экспазіцыі творы адрозніваюцца па каларыце, дынаміцы і характары, але аб’ядноўвае іх атмасфера міру і спакою.
💬 Сам Леанід Шчамялёў падкрэсліваў: «Мой глядач павінен адчуць, што жыццё мацнейшае за смерць, прыгажосць мацнейшая за бязладдзе, а дабро мацнейшае за зло».
📍 Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 10
🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура».


