Як сачыць за навінамі ў надзвычайнай сітуацыі і не страціць розум
1. Трымаеце галаву халоднай. Таму не трэба рабіць хуткіх высноў. Інфармацыя павінна быць пераправерана і ўдакладнена. Як правіла, у пачатку падзеі не бачная агульная карціна, прысутнічаюць здагадкі і дэзінфармацыя.
2. Цвяроза ўспрымайце навіны. Рабіце перапынак, не заставайцеся ў патоку падзей. Адпачніце ад эмацыйных перажыванняў і паглядзіце лепш выніковыя выпускі навін.
3. Звяртайце ўвагу на крыніцу навіны, асабліва ў сацсетках і мэсэнджарах. Задавайцеся пытаннем: чыю пазіцыю займае аўтар паведамлення ў канфлікце, ці сапраўды крыніца незалежна.
4. Разбярыцеся адкуль той які казаў ведае тую ці іншую інфармацыю (хто першакрыніца інфармацыі).
5. Ацэніце ўзровень каментароў: гэта эксперт або звычайныя людзі. Каментары людзей у цэнтры падзеі каштоўныя, але не даюць цэласнай карціны.
6. Чытайце не загалоўкамі, а артыкуламі. Загалоўкі схільныя драматызаваць сітуацыю.
7. Звяртайце ўвагу на дату публікацыі.
8. Крытычна ставіцеся да матэрыялу, часам жарты і розыгрышы могуць быць і ў драматычных сітуацыях.
9. Сачыце за ўласным стаўленнем да таго, што адбываецца. Калі навіны ўплываюць на вашы перакананні, то трэба з асцярожнасцю аднесціся да інфармацыйнага патоку.
Крыніца: https://mediaiq.info/sovety-po-potrebleniyu-novost
Дадайце ў свой чат бот, які інфармуе пра кібер атакі і пра важныя навіны КПД: @kpd_voice_bot
Таксама ў нас ёсць бот, які рэагуе на падробкі губазіка Антыфэйк бот. Калі хочаце дадаць яго ў адкрыты чат, то пішыце нам у @kpd_by_bot ці праз Рой @hiveguide_bot
Жыве Беларусь! Разам да Перамогі!
Post #239
1.17K