TGViewer
КПД. Коалиция Протестных Дворов КПД. Коалиция Протестных Дворов @kpd_by · 667 subscribers
Post #342 472
Прайшлі другія ў гісторыі Беларусі выбары ў Каардынацыйную Раду.

https://t.me/rada_vision/4832

Пра што мы не будзем казаць (бо пра гэта багата было і яшчэ будзе сказана тымі, хто на такім кантэнце робіць ахопы):

1) пра дзейнасць сыходзячага складу КР,
2) пра звязаныя з КР скандалы,
3) пра патрэбнасць/непатрэбнасць і ролю КР для беларусаў па-за межамі краіны і ўнутры яе,
4) пра падрыхтоўку і арганізацыю выбараў,
5) пра атакі рэжыма на “неэфектыўны і ўвогуле бессэнсоўны орган” і ўсё, што з ім звязана,
6) пра яўку,
7) пра будучыню КР у прыватнасці і дэмсілаў ўвогуле,
8) пра сувязь выбараў у КР з ейнай легітымнасцю,
9) пра агентуру,
10) пра крэслы, пасады, партфелі і ўладу,
11) пра тое, як размеркаваліся галасы.

Пра што мы хочам сказаць?

Пра тое, што ў беларусаў — насуперак аб’ектыўна бязлітаснай рэчаіснасці і суб’ектыўнай уразлівасці кожнага і кожнай з іх — ёсць выбары. Ёсць механізм, што, як тыя зёлкі, прабіваецца нават скрозь асфальт з рэпрэсіяў, ДДОС атак, дызмаралу, скандалаў і ўсяго-ўсяго астатняга. І ёсць пэўная сезоннасць, пэўны рытм, з якімі гэныя зёлкі намагаюцца прабіцца да сонейка па глыток свежага паветра. І нават калі там, па-над асфальтам маладыя паросткі раз-пораз замест свежага паветра знаходзяць смурод ад тухлых жоўтых (с/з)ліваў, закупораных у здушлівым парніку свінцовымі хмарамі, пакуль Зямля круціцца, пакуль узыходзіць тое самае сонейка, пакуль у глебе ёсць зярняткі зёлак, і пакуль вада натольвае іхную смагу, зёлкі будуць прабівацца скрозь асфальт. Бо механізм ёсць механізмам, а зёлкі — зёлкамі.

І не так ужо і важна, за што беларусы галасуюць талакой. Абы механізм жыў і яны галасавалі. Рэгулярна. А эвалюцыя сама зробіць сваю справу: механізм прыстасуецца да любога, нават самага шчыльнага і крэпкага асфальта, а зёлкі, навучаныя папярэднім досведам, ператворацца ў дубы, каб не прабівацца скрозь асфальт, а ўзрываць і крышыць яго знутры ў сваім руху ад адсутнасці выбару да ягонай наяўнасці.

PS: А яўка, з улікам усяго, нават здзівіла — мы думалі, і 1000 не набяжыць.
Telegram Каардынацыйная рада Папярэднія вынікі галасавання У галасаванні прынялі ўдзел 2113 выбаршчыкаў. Парог у 3% не прайшоў толькі спіс «ЗАКОН і Правапарадак» — 1,18%. Лідарам галасавання стала Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду» — 42,26% і 34 мандаты. Вынікі астатніх удзельнікаў:…
More from @kpd_by
  1. Sep 29, 2026Контуры нового мира к 2035 году (коротко) Статья предлагает смотреть на ближайшие десять л…
  2. Sep 25, 2026З моманту выхада нашага апошняга артыкула ў рэгіёне і ў свеце адбылося шмат падзеяў. Некат…
  3. Jun 14, 2026У гэтай публікацыі мы прапануем вашай увазе разумовы філасофска-лінгвістычны эксперымент п…
  4. May 13, 2026❗Зараз праходзяць выбары ў Каардынацыйную Раду. Калі вы лічыце, што КР трэцяга склікання б…
  5. May 11, 2026Публікуем інструкцыі: як прагаласаваць на выбарах у Каардынацыйную Раду Ніжэй вы знойдзеце…
  6. Apr 3, 2026В свежей публикации мы рассматриваем, какие ещё «товары» помимо калия режим Лукашенко може…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →