TGViewer
КПД. Коалиция Протестных Дворов КПД. Коалиция Протестных Дворов @kpd_by · 667 subscribers
Post #340 280

Forwarded from Каардынацыйная Рада

Публікуем інструкцыі: як прагаласаваць на выбарах у Каардынацыйную Раду

Ніжэй вы знойдзеце відэа- і тэкставую інструкцыю па галасаванні.

1. Выбіраем платформу Скарыстайцеся мабільнай праграмай або вэб-сайтам (апошні варыянт рэкамендаваны для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі).

2. Пацвярджаем асобу
а) Праз звычайны пашпарт грамадзяніна Беларусі: Праверку праводзіць міжнародная кампанія Sumsub. Гэта сусветны сэрвіс, які працуе па міжнародных стандартах абароны звестак. Навядзіце камеру на разварот пашпарта, а затым пакажыце твар у камеру для зверкі.
б) Праз пашпарт Новай Беларусі: Сістэма перанакіруе вас у акаўнт Беларускага пашпартнага цэнтра, дзе трэба будзе пацвердзіць перадачу звестак у сістэму для галасавання.

3. Галасуем Выберыце са спісаў кандыдатаў той выбарчы спіс, за які хочаце аддаць голас, і націсніце кнопку «Пацвердзіць».

Важнае ўдакладненне: Калі вы абралі мабільную праграму, сістэма можа прапанаваць вам захаваць мнеманічную фразу (набор слоў). Не палохайцеся: гэта ваш асабісты ключ для ўваходу ў праграму ў будучыні. Запішыце яе і захоўвайце ў надзейным месцы.

Спасылка на вэб-сайт для галасавання:

https://storage.googleapis.com/ccelect26/index.html

Спасылка на мыбільную версію будзе апублікавана непасрэдна на пачатку выбараў.

Выбары пачнуцца 22.00 па беларускім часе!

Дзякуй за ўдзел! Гэта важна.
More from @kpd_by
  1. Sep 29, 2026Контуры нового мира к 2035 году (коротко) Статья предлагает смотреть на ближайшие десять л…
  2. Sep 25, 2026З моманту выхада нашага апошняга артыкула ў рэгіёне і ў свеце адбылося шмат падзеяў. Некат…
  3. Jun 14, 2026У гэтай публікацыі мы прапануем вашай увазе разумовы філасофска-лінгвістычны эксперымент п…
  4. May 19, 2026Прайшлі другія ў гісторыі Беларусі выбары ў Каардынацыйную Раду. https://t.me/rada_vision/…
  5. May 13, 2026❗Зараз праходзяць выбары ў Каардынацыйную Раду. Калі вы лічыце, што КР трэцяга склікання б…
  6. Apr 3, 2026В свежей публикации мы рассматриваем, какие ещё «товары» помимо калия режим Лукашенко може…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →