TGViewer
КПД. Коалиция Протестных Дворов КПД. Коалиция Протестных Дворов @kpd_by · 665 subscribers
Post #164 1.29K
‼️Як праверыць свой Facebook і выдаліць кампраметуючыя матэрыялы.

1) Архіў сторыз
2) Захаванае
3) Падабайкі
4) Каментары
5) Рэпосты

1. Як выдаліць сторыз з архіву

1) Націсніце на сваё імя пад сымбалем FB у левым вуглу зверху.
2) Націсніце на сымбаль «тры кропкі» напрыканцы гарызантальнага меню (пад фота профілю).
3) Адкрыйце пункт меню «Архіў гісторый».
4) Націсніце на гісторыю ў архіве.
5) Націсніце на сымбаль «тры кропкі» на гісторыі.
6) Выдаліце гісторыю.

Заўвага. Калі опцыя «Архіў гісторый» не актывавана, то ўсе зніклыя гісторыі і гісторыі, выдаленыя да знікнення на Facebook, у архіў не захоўваюцца.

❗️У любым выпадку раім праверыць свой архіў❗️

2. Як выдаліць захаванае

1) Адкрыйце галоўную старонку FB.
2) Націсніце на «Захаванае» ў меню злева.
3) Націсніце на сымбаль «тры кропкі» на захаваным допісе.
4) Скасуйце захаванне.

3. Як выдаліць падабайкі

Частка 1.
Выдаліць падабайкі допісаў

1) Націсніце на сваё імя пад сымбалем FB у левым вуглу зверху.
2) Націсніце на сымбаль «тры кропкі» напрыканцы гарызантальнага меню (пад фота профілю).
3) Адкрыйце пункт меню «Спіс дзеянняў».
4) Націсніце на «Узаемадзеянні» ў меню злева.
5) Выбярыце «Адзнакі «Падабаецца» і рэакцыі».
6) Адзначце «Не падабаецца».

Частка 2.
Выдаліць падабайкі старонак

1) Націсніце на сваё імя пад сымбалем FB у левым вуглу зверху.
2) Націсніце на сымбаль «тры кропкі» напрыканцы гарызантальнага меню (пад фота профілю).
3) Адкрыйце пункт меню «Спіс дзеянняў».
4) Націсніце на «Старонкі, пазнакі «Падабаецца» Cтаронак і інтарэсы» ў цэнтральным меню.
5) Націсніце на сымбаль «тры кропкі» на старонках якія спадабаліся.
6) Адзначце «Не падабаецца».

4. Як выдаліць каментары

1) Націсніце на сваё імя пад сымбалем FB у левым вуглу зверху.
2) Націсніце на сымбаль «тры кропкі» напрыканцы гарызантальнага меню (пад фота профілю).
3) Адкрыйце пункт меню «Спіс дзеянняў».
4) Націсніце на «Узаемадзеянні» ў меню злева.
5) Выбярыце «Каментары».
6) Націсніце на сымбаль «тры кропкі» на каментары.
7) Націсніце на «Выдаліць».

5. Як выдаліць рэпосты/пачысціць скрыню

1) Націсніце на сваё імя пад сымбалем FB у левым вуглу зверху.
2) Знайдзіце рэпост у сваёй хроніцы.
3) Націсніце на сымбаль «тры кропкі» на рэпосце.
4) Перанясіце ў скрыню.

Выдаліць са скрыні

5) Націсніце на сымбаль «тры кропкі» напрыканцы гарызантальнага меню (пад фота профілю).
6) Адкрыйце пункт меню «Спіс дзеянняў».
7) Націсніце на «Скрыня» ў меню злева.
8) Націсніце на сымбаль «тры кропкі» ў выдаленым допісе.
9) Націсніце на «Выдаліць».

❗️Будзьце пільнымі і беражыце сябе!
More from @kpd_by
  1. Sep 29, 2026Контуры нового мира к 2035 году (коротко) Статья предлагает смотреть на ближайшие десять л…
  2. Sep 25, 2026З моманту выхада нашага апошняга артыкула ў рэгіёне і ў свеце адбылося шмат падзеяў. Некат…
  3. Jun 14, 2026У гэтай публікацыі мы прапануем вашай увазе разумовы філасофска-лінгвістычны эксперымент п…
  4. May 19, 2026Прайшлі другія ў гісторыі Беларусі выбары ў Каардынацыйную Раду. https://t.me/rada_vision/…
  5. May 13, 2026❗Зараз праходзяць выбары ў Каардынацыйную Раду. Калі вы лічыце, што КР трэцяга склікання б…
  6. May 11, 2026Публікуем інструкцыі: як прагаласаваць на выбарах у Каардынацыйную Раду Ніжэй вы знойдзеце…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →