TGViewer
КПД. Коалиция Протестных Дворов КПД. Коалиция Протестных Дворов @kpd_by · 667 subscribers
Post #155 1.29K
Вітаем! Мы падрыхтавалі інструкцыю па наладзе вашага тэлефона, каб Google не захоўваў фота і відэа на сваіх серверах.

Спосаб 1
1. Адкрыйце прыладу "Google Фота" на сваім тэлефоне.
2. Увайдзіце ў акаўнт Google.
3. У правым верхнім куце экрана націсніце на значок свайго профілю.
4. Выберыце "Налады Google Фота" - - - - > "Капіраванне ў воблака".
5. Адключыце параметр "Капіраванне ў воблака".

Спосаб 2
1. Запусціце прыладу "Google Фота" на сваім тэлефоне.
2. Націсніце на тры палоскі ў верхнім левым куце.
3. Выберыце пункт "Налады".
4. Выберыце пункт "Аўтазагрузка і сінхранізацыя".
5. Абавязкова праверце ці правільна паказан акаўнт і перавядзіце паўзунок насупраць радка "Аўтазагрузка і сінхранізацыя" у пазіцыю «Выключана».

‼️Xiaomi, Meizu, Samsung прапануюць свае сховішчы. Іх адключэнне выконваем па наступным прынцыпе:
1. Адкрыйце прыладу "Налады".
2. Пракруціць ўніз да раздзелу " Акаўнты" і выберыце "Сінхранізацыя".
3. У верхняй частцы спісу знайдзіце радок "Уключыць сінхранізацыю", перавядзіце ў рэжым"OFF".
4. Цяпер гаджэт не сінхранізуе данныя з тэлефона.
Па гэтай схеме можна правесці адключэнне сінхранізацыі з любымі сэрвісамі смартфона.

Яшчэ адзін спосаб для адключэння сінхранізацыі:
1. Адкрыйце прыладу "Налады".
2. Зайдзіце ў свой Xiaomi.
3. Выберыце раздзел Xiaomi Cloud. Гартаем крыху ніжэй і бачым дадзеныя для сінхранізацыі.
4. Зніміце перамыкачы з тых пунктаў, сінхранізаваць якія ня трэба. Як толькі вы гэта зробіце, загрузка дадзеных у воблака спыніцца.

‼️ВАЖНА‼️ Калі вы ўжо загрузілі фатаграфіі і відэа ў "Google Фота", яны застануцца там, пакуль вы не выдаліце іх уручную. Калі вам трэба выдаліць фатаграфіі або відэа, прытрымлівайцеся гэтым крокам:
1. Адкрыйце прыладу "Google Фота" на сваім тэлефоне.
2. Выберыце фатаграфіі або відэа, якія вы хочаце выдаліць.
3. Націсніце на значок" Кошыка " ўнізе экрана.
4. Націсніце "Выдаліць" у акне пацверджання.
Пасля гэтага выбраныя фатаграфіі і відэа будуць выдаленыя з "Google Фота".

Інструкцыя на русском языке
Інструкцыя ў графічных картках

Да сувязі: @kpd_by_bot
Telegram КПД. Коалиция Протестных Дворов Приветствуем! Мы подготовили инструкцию по настройке вашего телефона, чтобы Google не сохранял фото и видео на своих серверах, а также не синхронизировал данные. Способ 1 1. Откройте приложение "Google Фото” на своем телефоне. 2. Войдите в аккаунт Google.…
More from @kpd_by
  1. Sep 29, 2026Контуры нового мира к 2035 году (коротко) Статья предлагает смотреть на ближайшие десять л…
  2. Sep 25, 2026З моманту выхада нашага апошняга артыкула ў рэгіёне і ў свеце адбылося шмат падзеяў. Некат…
  3. Jun 14, 2026У гэтай публікацыі мы прапануем вашай увазе разумовы філасофска-лінгвістычны эксперымент п…
  4. May 19, 2026Прайшлі другія ў гісторыі Беларусі выбары ў Каардынацыйную Раду. https://t.me/rada_vision/…
  5. May 13, 2026❗Зараз праходзяць выбары ў Каардынацыйную Раду. Калі вы лічыце, што КР трэцяга склікання б…
  6. May 11, 2026Публікуем інструкцыі: як прагаласаваць на выбарах у Каардынацыйную Раду Ніжэй вы знойдзеце…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →