Не ведаю чаму, але е такі прыкол, што летам я тупа не маю ні натхнення, ні сіл, ні жадання маляваць. Ці то сонца і жар забіраюць жаданне ствараць, ці хв што. Цалкам энергія е, але не на творчасць. Вось такая загадка. У мае пачала маляваць арт па шыфру, але пачалося лета і ўсё. Напрыканцы жніўня ў мяне з’явілася аШчУшЧэНнЕ восені і творчы працэс пайшоў. Прачытала пару серый абновы ТС і пачала маляваць арт па адной са сцэн. Яшчэ і артбук мастачкі, за якой калісьці сачыла, змагла ўрваць за 20!!! рублёў. Калі-небудзь і я свой ствару
Прыйшла паказаць што намалявала і рассказаць як у мяне справы.
Адразу скажу, што я ўсё яшчэ малюю, вось накідала акварэллю првгожую дзеву, плюс раблю скетчы патынцыйных карцін і артаў. Шчэ ў чэрвені пачала маляваць арт па Шыфру Шэкспіра, але дзіджытал у мяне стаў на стоп. Чаму?
Па-першае, як заўсёды праца. Не скаржуся, мне ўвогуле падабаецца мая работа. Зараз у мяне з’явідася 2 новых цікавых праэкта, але часам я проста моцна стамляюся і на маляванне проста не застаецца сіл
Па-другое, я зараз праходжу курс па інвестыцыях, бо вельмі даўно было жаданне, каб грошы самі сябе зараблялі, плюс цікавая для мяне тэма. Я люблю грошы, таму намагаюся зрабіць ўсё, каб іх было дастаткова.
Па-трэцяе, я вельмі даўно хацела зрабіць праэкт па гісторыі мастацтва. Зараз нарэшце сабралася з сіламі, чытаю кнігі і пішу артыкулы і сцэнарыі. Шчыра, тут яшчэ паўстае моўнае пытанне, пакуль хз шо рабіць, але можаце напісаць сваё меркаванне па гэтай тэме
Малявала як паштоўку сябру га Дзень народзінаў. Зараз крыху шкадую, што падарыла, бо штосьці яна мне не падаецца, ды і, думаю, ён не такі чалавек, якому такая ўвага патрэбна, але што маем.
Спадзяюся калі-небудзь скончу і відэа с працэсам 🫠
Я зрабіла невялічкую майстэрню на падаконніку. Я, канешне, хацела бы асобны пакой для гэтай мэты, але што маем
Аказалася, што ў нас прыкольны балкон і мая суседка класная фатографка
Вырашыла загугліць свой нік хіхі хаха дзеля, а ШІ выдал вось такі прыкол. З аднаго боку смешна і прыемна, з іншага сумна. Ну нічога, усё яшчэ наперадзе
How can I read @isaz_melt without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for isaz melt: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does isaz melt have?
isaz melt (@isaz_melt) has 79 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does isaz melt know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.