Прыйшла паказаць што намалявала і рассказаць як у мяне справы.
Адразу скажу, што я ўсё яшчэ малюю, вось накідала акварэллю првгожую дзеву, плюс раблю скетчы патынцыйных карцін і артаў. Шчэ ў чэрвені пачала маляваць арт па Шыфру Шэкспіра, але дзіджытал у мяне стаў на стоп. Чаму?
Па-першае, як заўсёды праца. Не скаржуся, мне ўвогуле падабаецца мая работа. Зараз у мяне з’явідася 2 новых цікавых праэкта, але часам я проста моцна стамляюся і на маляванне проста не застаецца сіл
Па-другое, я зараз праходжу курс па інвестыцыях, бо вельмі даўно было жаданне, каб грошы самі сябе зараблялі, плюс цікавая для мяне тэма. Я люблю грошы, таму намагаюся зрабіць ўсё, каб іх было дастаткова.
Па-трэцяе, я вельмі даўно хацела зрабіць праэкт па гісторыі мастацтва. Зараз нарэшце сабралася з сіламі, чытаю кнігі і пішу артыкулы і сцэнарыі. Шчыра, тут яшчэ паўстае моўнае пытанне, пакуль хз шо рабіць, але можаце напісаць сваё меркаванне па гэтай тэме
Post #298
78

- ❤ 10
- 🔥 1