Сябры, вітаем! Рады падзяліцца навінамі:
🎉 ІБК афіцыйна зарэгістраваны ў Польшчы! Гэта дазволіць нам актывізаваць працу і зрабіць арганізацыю больш устойлівай і празрыстай.
🤗 Гэтая падзея натхніла нас на рэстарт тэарэтычнага семінара:
📌 Наступная сустрэча пройдзе ў Варшаве, 22 красавіка (серада), 18.00-20.00 (дакладнае месца абвесцім пазней). Тэма: "Беларуская кніга: што гэта такое і як мы яе ўспрымаем".
❓Што збіраемся абмеркаваць?
▪️Успрыманне беларускай кнігі ўнутры краіны і за яе межамі.
▪️Сімвалічны капітал кнігі: прадмет гонару, маркер культуры ці проста тавар?
▪️Дыскусія пра асабісты досвед удзельнікаў: што для мяне — беларуская кніга?
🖇️ Таксама запрашаем паўдзельнічаць у апытанні праекта BelRead і прапанаваць твор для перакладу на беларускую мову. Ініцыятыва ўжо выдала зборнік Лаўкрафта, рыхтуе да друку "Эн з зялёных мезанінаў" і працуе над перакладам яшчэ некалькіх твораў. Кнігі абіраюцца праз ананімнае апытанне ў ГуглДокс.
#інстытутбеларускайкнігі #беларускаякніга #беларускаямова
Post #95
349

- 🔥 8
- ❤ 6
- 👍 3