TGViewer
Інстытут беларускай кнігі Інстытут беларускай кнігі @instbelknigi · 201 subscribers
Post #93 512
Тры гады запар мы ладзім беларускі стэнд на галоўным кніжным кірмашы - ў Франкфурце! Якім быў сёлетні досвед?

✔️ Сустрэча “Беларусь: Свабода выказвання ва ўмовах рэпрэсій” з Ірынай Герасімовіч і Альгердам Бахарэвічам (мадэратарка Ала Пігальская):

✔️ Сустрэчы з агенцыямі Creative Europe, NORLA, Flanders/State of Art, Славенскай літаратурнай агенцыяй, дырэкцыяй фестывалю "Кіеўскі Арсенал" аб супрацы.

✔️ Беларускі стэнд на працягу ўсяго кірмаша - ў супрацы з выдавецтвамі Gutenberg Publisher, “Мяне няма”, Skaryna Press, “Chabor”.

🙏🏼 Усё гэта - пры падтрымцы дырэкцыі кірмашу і праграмы EU4Belarus MOST IV Mobility Scheme, якую падтрымлівае Еўразвяз і імплементуе Гётэ-Інстытут. Беларуская панэль не адбылася б без фінансавай падтрымкі S. Fischer Stiftung.

❤️ Нашы шчырыя падзякі:

▪️Аляксандры Дварэцкай - за падрыхтоўку праграмы сустрэч;

▪️Кацярыне Тэвес (S. Fischer Stiftung) - за падтрымку і дапамогу ў арганізацыі сустрэч;

▪️ Таццяне Купрэйчук - за пераклад панэльнай сустрэчы!
  • ❤ 8
  • 🔥 1
More from @instbelknigi
  1. Jun 16, 2026📘 Лізавета Лянкевіч – мастачка, ілюстратарка. Двойчы пераможца прэміі Цёткі за найлепшую…
  2. Jun 16, 2026Ужо ў гэту суботу, 20 чэрвеня, у Вільні адбудзецца сямейны беларуска-літоўскі фестываль з…
  3. May 25, 2026«Беларусь – гэта святое» – першая пасля турмы кніга пісьменніка, палітыка і былога палітвя…
  4. May 20, 2026📚 29.05, пятніца 🔹10. 00 Старт продажаў: "Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага п…
  5. May 20, 2026Сябры, дзелімся праграмай! 👇🏻 📚 28.05, чацвер 🔹 12.00 Старт продажаў: "Успаміны Франці…
  6. May 6, 2026Вітаем, сябры! Літаральна праз пару тыдняў, 28–31 траўня, адбудзецца Варшаўскі кніжны кірм…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →