TGViewer
Інстытут беларускай кнігі Інстытут беларускай кнігі @instbelknigi · 199 subscribers
Post #3 489
📣 Мы, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі, а таксама беларусы і беларускі з іншых краін, зыходзячы з разумення актуальнага стану кнігавыдавецкай справы на беларускай мове, а таксама неабходнасці падтрымкі нацыянальнай мовы і культуры, абвяшчаем аб стварэнні арганізацыйнай групы па рэгістрацыі недзяржаўнай грамадскай арганізацыі і фундацыі “Інстытут беларускай кнігі” ў Рэспубліцы Польшча, якая мусіць распаўсюджваць сваю дзейнасць на падтрымку беларускай кніжнай справы ў Беларусі і іншых краінах свету, і ажыццяўляць яе ў поўнай адпаведнасці з місіяй і статутам.

📍 Інстытут беларускай кнігі як грамадская ініцыятыва будзе аб’ядноўваць аўтараў, перакладчыкаў, выдаўцоў, вытворцаў аўдыёкніг, чытачоў, кнігараспаўсюднікаў, кніжных дызайнераў, ілюстратараў, графікаў, бібліятэкараў, крытыкаў, навукоўцаў, блогераў, валанцёраў і актывістаў, мецэнатаў, а таксама грамадскія ініцыятывы і арганізацыі, якія займаюцца пытаннямі беларускай кнігі.

📍Інстытут беларускай кнігі засноўваецца для прамоцыі і рэпрэзентацыі беларускай кнігі, падтрымкі беларускага кніжнага асяроддзя ў Беларусі і за яе межамі. Мэтамі яго дзейнасці з’яўляюцца:

🔺пашырэнне тэрыторыі распаўсюду беларускай кнігі і прасоўванне беларускай культуры;

🔺папулярызацыя чытання і падвышэнне чытацкай культуры;

🔺удзел у міжнародным кніжным партнёрстве;

🔺стварэнне агульнай пляцоўкі для ўсіх удзельнікаў працэсаў у беларускай кніжнай сферы;

🔺падтрымка кнігавыдавецкіх ініцыятыў.

☑️ Свае бліжэйшыя задачы Інстытут беларускай кнігі бачыць у:

🔘 стварэнні ініцыятыўнай групы (першаснай каманды) для наладжвання рабочай структуры Інстытута беларускай кнігі, распрацоўкі стратэгіі развіцця на бліжэйшы год;

🔘 стварэнні сайта-вітрыны, навігатара па ўсіх беларускіх (як унутраных, гэтак і замежных) кніжных і чытацкіх ініцыятывах;

🔘 стварэнні сеткі кантактаў прадстаўнікоў кніжнага асяроддзя;

🔘 наладжванні камунікацыі з інстытуцыямі іншых краін;

🔘 каардынацыі выдавецкіх ініцыятыў для дапамогі ў пытаннях дыстрыб’юцыі;

🔘 удзеле ў міжнародных кніжных падзеях (кірмашах, выставах, фестывалях і інш),

🔘 кансультаванні па механізмах узаемадзеяння аўтараў і выдавецтваў, вытворцаў аўдыёкніг: падатках, ільготах, рэгістрацыі і інш; атрыманні аўтарскіх правоў;

🔘 у стварэнні і падтрымцы адукацыйных праектаў/рэсурсаў для маладых аўтараў, пачынаючых незалежных выдаўцоў і кніжных прадпрымальнікаў

🔘 супрацы з акадэмічнай супольнасцю;

🔘 стварэнні пляцоўкі для выказвання і падтрымкі літаратурных крытыкаў і літаратуразнаўцаў, заахвочванні экспертаў пісаць, здымаць, спяваць і выказвацца пра беларускія кнігі;

🔘 падтрымцы кніжнай і чытацкай актыўнасці ў Беларусі і ў замежжы.

📍Інстытут беларускай кнігі засноўваецца як грамадская арганізацыя, далучыцца да працы якой могуць усе ахвочыя (назіральнікам, сябрам каманды, партнёрам, валанцёрам, інш). Таксама арганізацыя ў сваёй дзейнасці павінна будзе кіравацца прынцыпам публічнай справаздачнасціі незалежнага фінансавага аўдыту. Устаноўчая канферэнцыя ініцыятывы адбылася 21.01.2023 года ў Варшаве.
❗️Далучыцца да Заявы аб стварэнні Інтытута беларускай кнігі можна тут: https://forms.gle/ygRiMgVoSs9rdxaG9

📍 Інфармацыя аб ініцыятыўнай групе (правілы дзейнасці, спіс сяброў) - https://drive.google.com/file/d/1_XBoi53wD85xx8YDIMkerhIKjPkQ0tkw/view?usp=sharing; https://drive.google.com/file/d/1Ty9hHPx-XdxpWYIYTQH4ElOCLZN7p-0P/view?usp=sharing.
📍Форма заяўкі на ўдзел у ініцыятыўнай групе: https://forms.gle/9jreo8yvTiovPWNY7

✏️ Афіцыйнай электроннай поштай Інстытута беларускай кнігі з’яўляецца instbelknig@gmail.com.
✏️ Афіцыйным тг-каналам ІБК з'яўляецца https://t.me/InstBelKnigi
Google Docs Заява аб стварэнні Інстытута беларускай кнігі Мы, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі, а таксама беларусы і беларускі з іншых краін, зыходзячы з разумення актуальнага стану кнігавыдавецкай справы на беларускай мове, а таксама неабходнасці падтрымкі нацыянальнай мовы і культуры, абвяшчаем…
  • ❤ 4
More from @instbelknigi
  1. Jun 16, 2026📘 Лізавета Лянкевіч – мастачка, ілюстратарка. Двойчы пераможца прэміі Цёткі за найлепшую…
  2. Jun 16, 2026Ужо ў гэту суботу, 20 чэрвеня, у Вільні адбудзецца сямейны беларуска-літоўскі фестываль з…
  3. May 25, 2026«Беларусь – гэта святое» – першая пасля турмы кніга пісьменніка, палітыка і былога палітвя…
  4. May 20, 2026📚 29.05, пятніца 🔹10. 00 Старт продажаў: "Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага п…
  5. May 20, 2026Сябры, дзелімся праграмай! 👇🏻 📚 28.05, чацвер 🔹 12.00 Старт продажаў: "Успаміны Франці…
  6. May 6, 2026Вітаем, сябры! Літаральна праз пару тыдняў, 28–31 траўня, адбудзецца Варшаўскі кніжны кірм…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →