TGViewer
Інстытут беларускай кнігі Інстытут беларускай кнігі @instbelknigi · 199 subscribers
Post #22 518
⚡️Беларускія мерапрыемствы ў асноўнай праграме Варшаўскага кніжнага кірмашу

📌24.05, пятніца
🕰12.00 - 12.50
❗️Беларуская літаратура ў польскіх перакладах
(Арганізатар мерапрыемства Інстытут беларускай кнігі; на польскай мове з беларускім перакладам).

📍заля імя Мікалайскай, Палац культуры і навукі
Forum w Sali im. Mikołajskiej, PKiN


📌24 maja 2024,
🕰godz. 12:00-12:50
❗️Literatura białoruska w tłumaczeniach na język polski

📍Forum w Sali im. Mikołajskiej, PKiN
Spotkanie w j. polskim z tłumaczeniem na j. białoruski
Organizator: Instytut Książki Białoruskiej

📣 Цягам апошніх дзесяцігоддзяў польскія выдаўцы спрабуюць “раскруціць” беларускую літаратуру на хвалі ўзмацнення палітычнай актыўнасці напярэдадні і адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. На жаль, у інфармацыйным зацішшы, якое звычайна пануе у перыяд паміж выбарамі, выдаўнічы запал паступова згасае. Прыцягнуць, а потым утрымаць увагу чытачоў і выдаўцоў — задача не з простых, да таго ж дадаецца праблема, звязаная з пошукам добрага перакладчыка з беларускай на польскую мову. У такой сітуацыі беларуская літаратура застаецца для большасці чытачоў і выдаўцоў у Польшчы практычна невядомай. Ці і якія меры прымаюцца дзеля таго, каб змяніць існуючую сітуацыю, і што беларуская літаратура можа прапанаваць польскаму чытачу — пра гэта пагаворым падчас сустрэчы.

У сустрэчы возьмуць удзел:
Наталля Русецкая
— беларусістка, перакладчыца, ад’юнкт на кафедры славянскага літаратуразнаўства Універсітэта Марыі Складоўскай-Кюры;
Яраслаў Іванюк — выдавец, журналіст, заснавальнік таварыства “Камунікат”;
Катажына Дрозд-Урбаньска - беларусістка, ад'юнкт на кафедры беларусістыкі Варшаўскага Універсітэта.

📣 Od dłuższego czasu polscy wydawcy próbują „rozkręcić” literaturę białoruską na fali kolejnego wzrostu politycznej aktywności na Białorusi w okresie przed wyborami prezydenckimi oraz tuż po nich. Niestety w informacyjnym zaciszu, które zwykle następuje w międzyczasie, zapał wydawniczy stopniowo zanika. Przyciągnąć a następnie utrzymać uwagę czytelniczą nie jest prostym zadaniem, do tego dochodzi problem ze znalezieniem dobrego tłumacza z języka białoruskiego na język polski. W tej sytuacji literatura białoruska pozostaje dla większości czytelników oraz wydawców w Polsce czymś praktycznie nieznanym. Czy i jakie kroki są podejmowane, żeby przełamać istniejącą sytuację i co ma literatura białoruska dla zaoferowania czytelnikowi polskiemu — o tym porozmawiamy na spotkaniu.

W spotkaniu wezmą udział: 
dr Natalia Rusiecka, białorutenistka, tłumaczka, adiunkt w Katedrze Literaturoznawstwa Słowiańskiego UMCS;
Jarosław Iwaniuk, wydawca, dziennikarz, założyciel Fundacji „Kamunikat”;
dr Katarzyna Drozd-Urbańska, białorutenistka, doktor nauk humanistycznych w zakresie literaturoznawstwa, katedra białorutenistyki UW
  • 👍 5
More from @instbelknigi
  1. Jun 16, 2026📘 Лізавета Лянкевіч – мастачка, ілюстратарка. Двойчы пераможца прэміі Цёткі за найлепшую…
  2. Jun 16, 2026Ужо ў гэту суботу, 20 чэрвеня, у Вільні адбудзецца сямейны беларуска-літоўскі фестываль з…
  3. May 25, 2026«Беларусь – гэта святое» – першая пасля турмы кніга пісьменніка, палітыка і былога палітвя…
  4. May 20, 2026📚 29.05, пятніца 🔹10. 00 Старт продажаў: "Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага п…
  5. May 20, 2026Сябры, дзелімся праграмай! 👇🏻 📚 28.05, чацвер 🔹 12.00 Старт продажаў: "Успаміны Франці…
  6. May 6, 2026Вітаем, сябры! Літаральна праз пару тыдняў, 28–31 траўня, адбудзецца Варшаўскі кніжны кірм…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →