⚡️ 23 - 26 траўня
Варшаўскі кніжны кірмаш
Międzynarodowe Targi Książki w Warszawie
📍Pałac Kultury i Nauki, plac Defilad
❗️Стэнд незалежных беларускіх выдаўцоў “Вольная Беларусь” (стэнд 138, Мармуровая заля)
(stoisko nr 138 w Sali Marmurowej, PKiN)
🕰 Час працы стэнда:
23 траўня, чацвер: 10.00 - 18.00
24 траўня, пятніца: 10.00 - 19.00
25 траўня, субота: 10.00 - 19.00
26 траўня, нядзеля: 10.00 - 17.00
📚На стэндзе можна будзе набыць кнігі выдавецтваў SkarynaPress, Chabor, hochroth Minsk, Miane Niama, "Янушкевіч", Słowianka, Полацкія лабірынты, Fundacja Kamunikat.org, Gutenberg Publisher і іншых.
📝 Праграма мерапрыемстваў на стэндзе:
23.05, чацвер
👉10.00 - 11.00 Вітаўт Мартыненка, кніга-фотаальбом "Прадмовы й Пасьляслоўі" (выдадзена фірмай VJN OÜ). Старт продажаў.
👉16.30 - 17.20 Раман Абрамчук “Вершы для храмаў, сіза, ічу” (выдавецтва hochroth Minsk Дзмітрыя Строцава) Старт продажаў. Сустрэча з аўтарам, аўтограф-сесія.
24.05, пятніца
👉12.00 Старт продажаў “Ззяння” Стывена Кінга з аўтограф-сесіяй перакладчыцы Насты Карнацкай (выдавецтва “Янушкевіч”)
👉13.00 - 13.50 Аляксандр Лукашук “Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода”, аўтограф-сесія. Падчас сустрэчы будзе магчымасць атрымаць кнігу за ахвяраванне для Людзей слова ў турме.
👉 15.00 - 15.50 Сустрэча і аўтограф-сесія з выдаўцамі "Дзіцячага спеўніка" Антона Грыневіча, каляровага перавыдання культавага віленскага спеўніка з 1925 году. У імпрэзе возьме ўдзел вядомы папулярызатар фальклору Сяржук Доўгушаў і выдаўца Ўладзімер Міхневіч (Studio Magenta)
👉16.00 - 17.00 Аўтограф-сесія Лявона Вольскага, ілюстратара кнігі А. Бахарэвіча “Капітан Лятучая Рыба” (выдавецтва “Янушкевіч”)
👉17.30 - 18.20 Сустрэча і аўтограф-сесія з аўтаркай Янай Вольскай і ілюстратарам Лявонам Вольскім, “Ашуканкі” (выдавецтва Słowianka)
25.05, субота
👉 11:00-11:50 Аўтарская сустрэча і аўтограф-сесія з Аляксандрам Чарнухам аўтарам кнігі "Свінні" і Алесем Плоткам аўтарам кнігі "Bloodlands 2020/2022 Belarus/Ukraine" і аўтарам беларускага перакладу кнігі "Свінні"
👉 12.00 -12.50 аўтограф-сесія з Воляй Кузьміч, ілюстратаркай кнігі “Стукі-грукі, што за гукі” Андрэя Скурко (выдавецтва Gutenberg Publisher)
👉13.00 - 13.50 Старт продажаў кнігі Сашы Гук “Соня, стой!” (выдавецтва Gutenberg Publisher)
👉14.00 - 14.50 Максім Знак “Зэкамерон. Вершы. Гутаркі”. Старт продажаў (выдавецтва “Полацкія лабірынты”)
👉15.00 - 15.50 Аўтограф-сесія з Уладзімерам Арловым (Fundacja Kamunikat.org)
👉16.00 - 16.50 Аўтограф-сесія з Алесем Аркушам (Fundacja Kamunikat.org)
👉17.00 - 17.50 Аўтограф-сесія са Змітром Бартосікам (Fundacja Kamunikat.org)
*У праграме стэнда магчымыя змены
Арганізатар стэнда - Інстытут беларускай кнігі
👀 З поўнай праграмай Варшаўскага кірмашу можна азнаёміцца тут:
https://targiksiazkiwarszawa.pl
🙌 Уваход вольны
Wstęp jest bezpłatny dla wszystkich zwiedzających
Post #19
631