Шаноўныя сябры! Мы радыя паведаміць, што ўжо напрыканцы гэтага тыдня адбудзецца Кніжны кірмаш у Катавіцах (Targi Książki w Katowicach), на якім будзе працаваць стэнд незалежных беларускіх выдавецтваў «Вольная Беларусь» (№106).
Кірмаш у Катавіцах - адна з найбуйнейшых кніжных падзей у Польшчы. «Вольная Беларусь» упершыню будзе прадстаўленая ў ганаровым статусе спецыяльнага госця. Наведвальнікаў чакае вялікі стэнд з кнігамі больш дзесяці беларускіх выдавецтваў; спатканні з аўтарамі, прэзентацыі і дыскусіі. Падчас Урачыстага адкрыцця прагучыць адмысловы відэазварот Святланы Ціханоўскай, а вітальнае слова прамовіць Аліна Коўшык - прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні.
📌 Праграма «Вольнай Беларусі», 3-5 лістапада:
🗓 3 лістапада
🔸 16.00 - 17.00 Прэзентацыя серыі «Турэмная літаратура» (Алена Лапцёнак, праваабарончы цэнтр «Вясна»)
🔸 17.00 - 18.00 Дыскусія «Беларуская кніга: выклікі і перспектывы». З удзелам Аліны Коўшык (Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні), Наталлі Русецкай (Інстытут беларускай кнігі), Андрэя Янушкевіча (выд-ва «Янушкевіч»).
🗓 4 лістапада
🔸 13.00-14.00 Прэзентацыя беларускіх перакладаў польскіх аўтараў Шчэпана Твардаха «Кароль» і Дамінікі Словік «Зімоўка» (выд-ва «Янушкевіч»)
🔸 14.00-15.00 Прэзентацыя кнігі вершаў Уладзіміра Някляева «Сам» (Галоўная Заля)
🔸 15.00-16.00 Прэзентацыя кнігі «Беларускі брыкалаж» нямецкага даследчыка Генрыха Кіршбаўма (выд-ва «Vesna»)
🔸 16.00-17.00 Прэзентацыя кнігі «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIIІ стагоддзя і да нашага часу» А.Латышонка і Яўгена Мірановіча
🔸 17.00-18.00 Творчая сустрэча з аўтарам Сашам Філіпенкам («Былы сын», «Ціхары», «Крэмулятар»)
🗓 5 лістапада
🔸 13.00-14.00 Дыскусія «Ці мусім мы клапаціцца пра пераклады беларускіх кніг на іншыя мовы?» З удзелам выдаўца Валянціны Андрэевай (выд-ва Gutenberg), аўтара Васіля Еўдакімава («Круглая Square»), перакладчыцы, паэткі Наталлі Русецкай.
🔸 14.00-15.00 Прэзентацыя новых кніг выдавецтва Gutenberg: «Круглая Square» Вала Клемэнта, «Хто жыве ў гаражы» Андрэя Скурко.
Стэнд «Вольная Беларусь» арганізаваны Інстытутам беларускай кнігі пры падтрымцы Прадстаўніцатва па нацыянальным адраджэнні і Фундацыі «Гісторыя і культура».
📍Адрас: Katowice, plac Sławika i Antalla 1 (Міжнародны Кангрэс-Цэнтр/Międzynarodowe Centrum Kongresowe)
🕰 Гадзіны працы:
3 лістапада, пятніца: 11.00 -19.00
4 лістапада, субота: 10.00 -19.00
5 лістапада, нядзеля: 10.00 -17.00
Post #16
612