TGViewer
Інстытут беларускай кнігі Інстытут беларускай кнігі @instbelknigi · 199 subscribers
Post #14 442
📣 З 18 па 22 кастрычніка на Франкфурцкім кніжным кірмашы можна будзе наведаць беларускі стэнд, арганізаваны нашай грамадзкай ініцыятывай. Інстытут беларускай кнігі падтрымлівае ўдзел незалежных выдавецтваў: Januškevič Publishing, Gutenberg Publisher, Vesna Books, Skarynyčy, Skaryna Press, ARCHE, «Мяне няма».

💥 Ужо заўтра, 18 кастрычніка а 13 гадзіне адбудзецца панэль, прысьвечаная Беларусі, удзельнікі якой абмяркуюць як беларускія аўтары, выдаўцы і літаратурныя інстытуцыі працягваюць працаваць, нягледзячы на сыстэматычныя неспрыяльныя варункі для выданьняў на беларускай мове і ўсё больш рэпрэсіўную палітычную сытуацыю пасьля фальсыфікацыі вынікаў выбараў 2020 г.

У размове прымуць удзел:
🔸 Вольга Гапеева – беларуская пісьменьніца і паэтка
🔸 Аліна Коўшык – кіраўніца Прадстаўніцтва па справах адукацыі і нацыянальнага адраджэньня Аб'яднанага часовага кабінэта Святланы Ціханоўскай
🔸 Ала Пігальская – PhD, прадстаўніца Інстытута беларускай кнігі
🔸 Інга Пец – мадэратар, экспэрт па Беларусі ў Бэрліне, рэдактар dekoder.org

➡️ Запрашаем на прамую трансьляцыю з мерапрыемства!
Працоўная мова: ангельская

Панэль арганізавана Інстытутам беларускай кнігі і Франкфурцкім кніжным кірмашом у супрацоўніцтве з dekoder.org
  • ❤ 9
  • ❤‍🔥 1
  • 👍 1
More from @instbelknigi
  1. Jun 16, 2026📘 Лізавета Лянкевіч – мастачка, ілюстратарка. Двойчы пераможца прэміі Цёткі за найлепшую…
  2. Jun 16, 2026Ужо ў гэту суботу, 20 чэрвеня, у Вільні адбудзецца сямейны беларуска-літоўскі фестываль з…
  3. May 25, 2026«Беларусь – гэта святое» – першая пасля турмы кніга пісьменніка, палітыка і былога палітвя…
  4. May 20, 2026📚 29.05, пятніца 🔹10. 00 Старт продажаў: "Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага п…
  5. May 20, 2026Сябры, дзелімся праграмай! 👇🏻 📚 28.05, чацвер 🔹 12.00 Старт продажаў: "Успаміны Франці…
  6. May 6, 2026Вітаем, сябры! Літаральна праз пару тыдняў, 28–31 траўня, адбудзецца Варшаўскі кніжны кірм…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →