TGViewer
Інстытут беларускай кнігі Інстытут беларускай кнігі @instbelknigi · 199 subscribers
Post #11 654
📣 Вітаем усіх!
Хвіліна справаздачы ад нашай каманды 🐣

🤔 Чым карысным займаецца зараз ІБК, апроч складання прыгожых таблічак?

☄️дапамагае ў фармаванні беларускай калекцыі Бібліятэкі Кангрэса ЗША (а таму не забывайцеся дадаваць свае кнігі ў адпаведную таблічку);
☄️рыхтуе прапанову для беларускіх выдавецтваў па перакладзе і выданні 3 кніг сучасных ірландскіх аўтараў (дзіцячая літаратура);
☄️вырашае арганізацыйныя пытанні: рэгістрацыя, статут і іншыя ўстаноўчыя дакументы.

Гэта не ўсё, і бліжэйшым часам абвесцім:
👉 конкурс для бібліятэчных і чытацкіх суполак ад выдавецтва Янушкевіч;
👉 партнёрскую прапанову для карэктараў і рэдактараў (раім дадацца ў форму, калі яшчэ гэтага не зрабілі).

Заўжды ўдзячныя за прапановы і заўвагі, якія можна дасылаць праз чат-бот альбо на мэйл instbelknig@gmail.com
  • ❤ 7
  • 🔥 4
More from @instbelknigi
  1. Jun 16, 2026📘 Лізавета Лянкевіч – мастачка, ілюстратарка. Двойчы пераможца прэміі Цёткі за найлепшую…
  2. Jun 16, 2026Ужо ў гэту суботу, 20 чэрвеня, у Вільні адбудзецца сямейны беларуска-літоўскі фестываль з…
  3. May 25, 2026«Беларусь – гэта святое» – першая пасля турмы кніга пісьменніка, палітыка і былога палітвя…
  4. May 20, 2026📚 29.05, пятніца 🔹10. 00 Старт продажаў: "Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага п…
  5. May 20, 2026Сябры, дзелімся праграмай! 👇🏻 📚 28.05, чацвер 🔹 12.00 Старт продажаў: "Успаміны Франці…
  6. May 6, 2026Вітаем, сябры! Літаральна праз пару тыдняў, 28–31 траўня, адбудзецца Варшаўскі кніжны кірм…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →