Сябры, мы падрыхтавалі да друку дзіцячую кнігу «Неверагодны свет», якая складаецца з 200 загадак-рыфмаванак на беларускай мове аўтарства Юрыя Несцярэнкі.
Кніга сапраўды ўнікальная: і загадкамі, і чароўнымі ілюстрацыямі. Зараз мы шукаем партнёраў, спонсараў ці фундараў, каб паспець да Калядаў выдаць мінімум 1000-ны наклад гэтай кнігі.
Калі вы хочаце зарэзерваваць сабе пару асобнікаў кнігі ці фінансава падтрымаць праект, то пішыце на мэйл hodnaby@gmail.com
Вось вам некалькі загадак з кнігі:
Ведаюць птушкі, расліны, звяры —
гаспадары ў нашай пушчы...
З голаду завыў і змоўк,
Напалохаў дзетак...
Абараняўся ад небарак —
Накрыўся лісцем барвовы...
Я так доўга чакаць грыбнікоў не прывык!
Забірайце хутчэй! Кажа грыб-...
Поўз і ўпоперак, і ўздоўж
Па траве павольны...
Post #2129
2.99K









