TGViewer
Годная гісторыя Годная гісторыя @hodnaby · 1.34K subscribers
Post #4860 508
Уладзімір Кавалёнак – адзін з трох беларускіх касманаўтаў. Мы добра пра гэта ведаем. Але мала хто памятае, што ён яшчэ і быў беларускім палітыкам, які мог стаць кіраўніком Беларусі!

Пасля палётаў у космас Кавалёнак быў добра вядомы беларусам. Таму на першых сапраўдных выбарах у 1990 яго абралі дэпутатам Вярхоўнага Савета XII склікання. У тым жа годзе ён балатаваўся на пасаду старшыні парламента разам з камуністам Мікалаем Дземянцеем і дэмакратам Станіславам Шушкевічам – але абралі камуніста.

Хаця ўсе вакол былі ўпэўненыя, што Кавалёнак як славуты касманаўт будзе мець менавіта прасавецкія погляды, пасля правалу путчу ГКЧП у жніўні 1991 года Кавалёнак нечакана апынуўся ўжо на баку нацыянальна-дэмакратычнай апазіцыі. 25 жніўня, калі ў парламенце вырашалі, ці галасаваць за беларускую незалежнасць, ён узяў у людзей на плошчы бела-чырвона-белы сцяг і занёс яго ў залу – ахова з КДБ не рызыкнула адбіраць сцяг у паважанага касманаўта.

Тады ж Кавалёнак падтрымаў патрабаванні БНФ пра адстаўку Дземянцея і наданне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статусу канстытуцыйнага закона. Менавіта тады ён упершыню абазначыў сябе: «Я ад апазіцыі».

У выніку ў той дзень спікерам парламента стаў Шушкевіч, а Дэкларацыя атрымала статус канстытуцыйнага закона – фактычна гэта адкрыла шлях да незалежнасці Беларусі. Калі б не перамога Шушкевіча, адным з магчымых кіраўнікоў незалежнай Беларусі мог стаць менавіта Кавалёнак.

Але ўжо ў 1992 годзе ён склаў дэпутацкія паўнамоцтвы і пераехаў у расію, каб займацца палітыкай там – і нават балатаваўся ў іхнюю дзяржаўную думу. Пазней стаў прэзідэнтам федэрацыі касманаўтыкі расіі.

У 2012 Кавалёнак ужо называў памылкай свой учынак 1991 года з бела-чырвона-белым сцягам, паўтарыўшы ў інтэрв’ю міф пра «сцяг фашыстаў». Так чалавек, які ў момант аднаўлення незалежнасці стаяў на баку беларускай нацыі, з часам адышоў ад тых пазіцый.

І тым не менш, мы памятаем яго як чалавека, які ў 1991 годзе падтрымаў чаканні беларусаў – а не савецкай дзяржавы і яе апалагетаў.

💫 Наш Patreon
💫
Наш Buymeacoffee
  • ❤ 6
  • 🤪 4
  • 👍 1
  • 🤬 1
More from @hodnaby
  1. Oct 7, 2026Новы курс на Lepsh.school – «Беларускі традыцыйны каляндар» з Аленай Ляшкевіч. Чатыры веча…
  2. Sep 22, 2026Ужо сёння! Восеньскае раўнадзенства ў беларускім традыцыйным календары Адкрытая лекцыя Але…
  3. Sep 22, 2026Новы курс на Lepsh.school – «Беларускі традыцыйны каляндар» з Аленай Ляшкевіч. Чатыры веча…
  4. Sep 21, 2026Абарона Гродна – адзін з самых знакамітых эпізодаў пачатку Другой сусветнай вайны. Але ў Б…
  5. Sep 18, 202618 верасня 1923 года з мапы Беларусі знік Ігумен. Бальшавікі перайменавалі старажытны гора…
  6. Sep 16, 2026Восеньскае раўнадзенства ў беларускім традыцыйным календары Адкрытая лекцыя Алены Ляшкевіч…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →