TGViewer
Historyja Historyja @historyja · 4.37K subscribers
Post #24875 436

Forwarded from Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Следчы камітэт пачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да Кацярыны Ваданосавай

Беларускую спявачку, тэлевядучую і папулярызатарку гісторыі Кацярыну Ваданосаву абвінавачваюць у «рэабілітацыі нацызму» (ч. 3 арт. 130-1 КК) і «адмаўленні генацыду беларускага народа» (ч. 1 арт. 130-2 КК).

Нагадаем, што крымінальную справу супраць Ваданосавай Генеральная пракуратура распачала яшчэ ў сакавіку 2026 года. Падставай для пераследу стала відэалекцыя «Галоўны міф Другой сусветнай — забойства гаўляйтара Вільгельма Кубэ. Што не так?»

У Следчым камітэце тады заявілі, што Ваданосава нібыта «груба фальсіфікуе і скажае гістарычныя факты», маніпулюючы асобнымі эпізодамі беларускай гісторыі дзеля рэабілітацыі нацызму.

Гэта яшчэ адзін прыклад палітычна матываванага крымінальнага пераследу за погляды на гістарычныя падзеі, якія разыходзяцца з афіцыйным дзяржаўным наратывам.

Спецыяльная вытворчасць дазваляе весці крымінальную справу і разглядаць яе ў судзе без прысутнасці абвінавачанай.
  • 🤬 14
  • 🤡 4
  • 👎 3
  • 🤪 1
  • 💊 1
More from @historyja
  1. Oct 18, 202618 кастрычніка 1919 года нарадзіўся Усевалад Кароль - беларускі грамадска-палітычны дзеяч,…
  2. Oct 18, 202618 кастрычніка 1906 года нарадзіўся беларускі паэт Алесь Салагуб Вучыўся ў Віленскай белар…
  3. Oct 17, 2026Марш Свабоды, 17 кастрычніка 1999 года. Крыніца
  4. Oct 17, 2026Актывіст апазіцыі раскідвае ўлёткі супраць рэферэндуму, якім прыбралі абмежаванні на кольк…
  5. Oct 17, 2026Запрашаем да дыскусіі https://t.me/usovpavel/2402
  6. Oct 17, 2026Мітынг супраць інтэграцыі з Расіяй арганізаваны БНФ, 17 кастрычніка 1999 год. На фота перш…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →