18 кастрычніка 1919 года нарадзіўся Усевалад Кароль - беларускі грамадска-палітычны дзеяч, "хросны бацька Баранавічаў".
Навучаўся ў беларускай гімназіі ў Радашковічах і Вільні ды закончыў медыцыну на ўніверсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні. Быў апошнім кіраўніком Беларускага Студэнцкага Саюза, друкаваўся ў заходнебеларускіх выданняў. У час вайны кіраваў Баранавіцкім камітэтам Беларускай незалежніцкай партыі. Узімку 1944 года саветы яго арыштавалі і саслалі на 10 гадоў у канцлагер.
Пасля вяртання ў яго хаце часта збіраліся беларускія інтэлігенты і патрыёты (Янка Геніюш, сыны Антона Луцкевіча і іншыя). Як лекара Караля ведалі за межамі Беларусі, быў спецыялістам-практыкам, класічным інтэлігентам еўрапейскага ўзроўню. Акрамя роднай беларускай, ён дасканала валодаў нямецкай, літоўскай, польскай і расейскай мовамі. У 1984 годзе у дзень пахавання вуліца каля яго дому была поўная народу.
Post #24929
317

