🚲🏃♀️Усіх аматараў_к бегу і ровараў, прафесіяналаў_к гэтай справы, а таксама проста неабыякавых жыхароў_ак Вільні — запрашаем на забег і велапрабег, прысвечаны памяці ліквідатараў наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі.
📌Старт — пасля цырымоніі ўскладання кветак да помніка «Маці Чарнобыля» у парку Сапегаў (Sapieginės miško parkas) а 13:00.
📍Маршрут — 3,5 км.
🏁Завершыцца «Чарнобыльскі Шлях» на плошчы Вінцаса Кудзіркі (Vinco Kudirkos aikštė), дзе адбудуцца мітынг і канцэрт.
⚫🟡Па магчымасці выкарыстоўвайце ў вопратцы традыцыйныя колеры акцыі — чорны і жоўты.
Арганізатары: Офіс Святланы Ціханоўскай, грамадская арганізацыя «Дапамога», Экадом, Зялёная сетка
і Альянс «Зялёная Беларусь».
Post #3412
535

- 🔥 8
- 👍 5
- ❤ 2