🎧 DJ CLAMOROSO: ЗРАБІ ГУЧНЕЙДзяніс — беларус з Нясвіжа, які
14 гадоў пражыў у Італіі, а сёння дзеліць сваё жыццё паміж Літвой і Італіяй і рэгулярна становіцца за DJ-пульт.
І нават яго творчы псеўданім —
CLAMOROSO — мае італьянскую гісторыю.
У дзяцінстве яго італьянскі бацька часта казаў яму:
«Denis, sei troppo rumoroso» — «Дзяніс, ты занадта шумны». Праз шмат гадоў гэтая фраза нечакана адгукнулася ў DJ-імені.
Clamoroso па-італьянску — нешта гучнае, сенсацыйнае, такое, што выклікае рэзананс.І, здаецца, для чалавека за DJ-пультам імя атрымалася вельмі трапным 🔊
🎛️
Усё пачалося яшчэ ў Нясвіжы, калі Дзянісу было 14 гадоў.Аднойчы ён прыйшоў да сябра-DJ у мясцовы Дом культуры, убачыў яго за пультам і зразумеў:
хоча паспрабаваць сам. Папрасіў сябра навучыць — і так пачалася гісторыя, якая працягваецца дагэтуль.
Спачатку былі
клубная музыка, pop і house. А сапраўднае захапленне тэхна прыйшло ўжо ў Італіі.
Там у Дзяніса з’явілася кампанія сяброў — аматараў тэхна і рэйваў. Новая музычная культура паступова змяніла і яго ўласны густ:
ад звыклай клубнай музыкі ён усё больш рухаўся ў бок тэхна.Сёння адным з галоўных кірункаў для CLAMOROSO стаў
melodic techno — музыка менш цяжкая і агрэсіўная, чым industrial techno, але з вялікай увагай да мелодыі, атмасферы і развіцця гуку. Дзяніс кажа, што ў Літве гэты кірунак пакуль не настолькі папулярны, і называе яго хутчэй музыкай
для тых, хто сапраўды любіць слухаць.
🇮🇹🇱🇹 Сёння ў яго фактычна дзве краіны — Літва і Італія. І такі лад жыцця яго не стамляе: у абедзвюх краінах ёсць справы, сябры і сваё жыццё, у абедзвюх ён адчувае сябе добра.
Але ёсць яшчэ адна краіна.
Беларусь 🤍❤️🤍І яна, кажа Дзяніс, займае асобнае месца ў сэрцы, таму што
Беларусь — яго Радзіма.
А ўжо ў
суботу 3 кастрычніка праверыць, наколькі
clamoroso можа быць у Беларускім Замку, зможам і мы 😈
Пасля
QUIZAVA: OKTOBERFEST DJ CLAMOROSO стане за пульт — і наш нямецкі вечар паступова ператворыцца ў маленькі берлінскі рэйв 🇩🇪🍺🔊
І так,
Rammstein мы таксама папрасілі.Бо калі ўжо
troppo rumoroso — то як след 🖤
#НЕЦЭНЗУРАВАНА feat. #QUIZAVA