TGViewer
Dzik Pic. Откровенно о польском Dzik Pic. Откровенно о польском @dzikpic · 20.2K subscribers
Post #8652 7.93K
📱 Беларус запусціў тэлеграм-бот, які дапамагае ў вывучэнні польскага języka + яшчэ шэраг іншых цікавых праектаў, у тым ліку па белмове

Прыкладна паўгода таму распрацоўшчык Захар пачаў вывучаць польскую (у прыватнасці, ён гатуецца да здачы дзяржаўнага экзамену ў лютым).

Напачатку ён хадзіў на спатканні Toastmasters — нешта кшталту моўных клубаў. Аднак на практыцы аказалася, што беларусу не хапае ведання тых ці іншых слоў і выразаў у кантэксце.

Таму ён падышоў да справы як сапраўдны праграміст — зрабіў уласны пет-праект, які дапамагае вывучаць польскую, з прыкладамі і разборам правіл.

🟣 Як гэта працуе?

Па сутнасці, гэта телеграм-бот, пад «капотам» якога працуе AI.

Аднак у дадзеным выпадку вам не трэба пісаць промпт/запыт. Проста адпраўляеце польскае слова альбо фразу ў чат з ботам. А той, у сваю чаргу, адказвае разборам — перакладае і прыводзіць канкрэтнае правіла і прыклады.

👉 Напрыклад, вы пішаце выраз «Co ma piernik do wiatraka?». І бот адказвае (на польска-рускай), што гэты выраз значыць «якое гэта мае дачыненне?», сынонімы «Co to ma wspólnego?; Jaki to ma związek?». Напрыклад, «Mówisz o filmie, a on o polityce — Co ma piernik do wiatraka?».

Як кажа Захар, боту можна адправіць і свае сачыненне (наўсялякі, нагадаем, што пісанне — важная частка экзамену па польскаму «йензыку»). «Ці ёсць ліміты па сімвалах? Так, ёсць — але да іх яшчэ ніхто не дайшоў», — жартуе айцішнік.

На сёння бот бясплатны. Аднак Захар «перадаў» яго школе польскага (вось чаму бот называецца «Polskivibe Tutor» і з большага адказвае на рускай; хаця, калі запытаць, то ён можа адказаць і па-беларуску).

Як кажа праграміст, ён падтрымоўвае працу бота — а ў абмен школа вучыць яго польскай.

Так, бот — гэта, хутчэй, дапаможная прылада, чым асноўны інструмент, які, па словах Захара, «не замяняе вучыцеля ці курсы».

Аднак калі вы хочаце менавіта пашырыць свой слоўніковы запас і зразумець граматыку на прыкладах — то спосаб неблагі. Нават сам стваральнік адзначае, што бот дапамог «падцягнуць» яму веды.

🟣 Якія яшчэ праекты ё ў беларуса?

Насамрэч «польскі» бот — не адзінае дзецішча Захара. Тым больш што па спецыяльнасці ён Senior AI Engineer і на працы часта мае справы з LLM.

У прыватнасці, беларус запусціў:

🔹 такі ж самы бот — але для вывучэння беларускай
🔹 «трэнажор» для тэарэтычнай часткі экзамену на вадзіцельскія правы ў Польшчы (пытанні Захар узяў з дзяржаўнага вэб-сайта)
🔹 Trackhabit.app — для адсочвання звычак (дарэчы, стваральнік кажа, што гэты інструмент карыстаецца попытам, бо яго «падхапіў» Bing, а потым — і ChatGPT).

👉 І яшчэ больш глядзіце вось тут

Усе праекты — некамерцыйныя. Як кажа Захар, «так, гэта магчыма манетызаваць у будучыні, але мне не шкада». Таму пакуль што можаце карыстацца вольна.

🐽 Яшчэ трохі пастоў Dzika пра вывучэнне польскай:

👉 Пост для тех, кто готовится к экзамену по польскому на B1 — держите ссылку на модель ChatGPT, которая проверит ваше сочинение
👉 Как подготовиться к уровню польского B2: несколько советов и ссылок
👉 Тексты Dzika про подготовку к экзамену по польскому на B1
👉
Как подготовиться, чтобы успеть записаться на экзамен (советы)

➕Расклад экзаменаў на розныя ўзроўні польскай глядзіце ў таблічцы ад тгк popolsku

🐽Падтрымайце Дзіка падпіскай. Dziki dziakuj!
  • ❤ 42
  • 👍 12
  • 🗿 4
  • 👎 3
  • 😁 1
  • 🌚 1
More from @dzikpic
  1. Sep 20, 2026🏥 Как читатель лежал в палате интенсивной терапии Uwaga, это часть текста! Целиком статью…
  2. Sep 19, 2026👨‍💻🥳 Беларуский BigTech продолжил расти в Польше (но немного медленнее) Как пишет телег…
  3. Sep 19, 2026🍄 Где (не) можно собирать грибы в Польше — полезные ссылки Врываемся в выходные с действи…
  4. Sep 18, 2026😅 Кто собирает тревожные чемоданчики в Польше? Ответы из Threads Кстати, в Threads спроси…
  5. Sep 18, 2026🗞🆕Dziko News: что обсуждали в польских новостях на этой неделе 🟣 Премьер-министр Дональ…
  6. Sep 18, 2026⛰ Апошнія месцы на другі паток Інстытута Марнатраўных Мастацтваў у Татрах! Лагер для дарос…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →