TGViewer
Студэнцкая думка Студэнцкая думка @dumkame · 297 subscribers
Post #3264 679
🎓Прывітанне, сябры! Вясеннім суботнім ранкам спяшаемся вас парадаваць новай падборкай магчымасцей:

🔸“Школа лідэрства”

⏰ Дэдлайн рэгістрацыі: 28 сакавіка 23:59 па Менскім часе.
👩‍💻Фармат: анлайн, афлайн (Вільня, Літва).
🗓️ Калі: красавік-ліпень 2023 года.
🧒 Для каго: беларускія студэнткі ад 18 гадоў, якія жадаюць развіць у сабе лідарскія якасці і рэалізаваць свае праекты.
🧑‍🤝‍🧑 Арганізатар_кі: незалежныя эксперткі.

Незалежны адукацыйны праект, які складаецца з трох анлайн блокаў, курса па праектным мэнэджмэнце і афлайн-сэсіі ў Вільні. Асноўнымі тэмамі курса з’яўляюцца правы чалавека, гендэрная роўнасць, грамадзянскі актывізм, цімбілдынг. Удзел у праграме бясплатны, таксама плануецца аказанне візавай падтрымкі.

👉Даведацца больш.
👉Рэгістрацыя.

🔸“Песочница 2.0”

⏰ Дэдлайн рэгістрацыі: 29 сакавіка 2023 года 23:59 па Менскім часе.
👩‍💻Фармат: анлайн, неабавязкова афлайн (Эстонія)
🗓️ Калі: 17 красавіка-30 чэрвеня 2023 года.
🧒 Для каго: маладыя журналіст_кі, прадстаўні_цы НДА, лідар_кі меркаванняў.
🧑‍🤝‍🧑Арганізатар_кі: Media Academy, Press Club Belarus.

На курсе з 10 модуляў вы пазнаёміцеся з асновамі журналістыкі, атрымаеце практычныя і тэарэтычныя веды аб прафесіі і інш. Навучанне будзе праходзіць па вечарах панядзелка, вы будзеце атрымліваць практычныя заданні, на якія можна будзе па пятніцах атрымліваць зваротную сувязь ад эксперт_кі. Па выніках курса вы будзеце запрошаны на паездку ў Эстонію, каб пазнаёміцца з мясцовымі СМІ.

👉Даведацца больш.
👉Рэгістрацыя.

🔸“Распрацоўка праектаў і напісанне праектных заявак”

⏰ Дэдлайн рэгістрацыі: 23 сакавіка 2023 года 23:59 па Менскім часе.
👩‍💻Фармат: анлайн.
🗓️ Калі: 27 сакавіка-21 траўня 2023 года.
🧒 Для каго: беларускія актывіст_кі, арганізацыі грамадзянскай супольнасці.
🧑‍🤝‍🧑 Арганізатар_кі: OEEC.

На курсе вы даведаецеся пра асноўныя паняцці праект-мэнэджмэнту, а таксама пра тое, як запаўняць заявы на праекты, як апісваць праблемную сітуацыю, мэтавую групу і іншыя важныя моманты.

👉Даведацца больш.
👉Рэгістрацыя.

🔸#cultResidence 2.0

⏰ Дэдлайн рэгістрацыі: 2 красавіка 23:59 па Менскім часе.
👩‍💻Фармат: афлайн (Шчэцін, Польшча).
🗓️ Калі: красавік-жнівень 2023 года.
🧒 Для каго: беларускія маста_чкі, скульптар_кі, літаратар_кі, музыканты_кі, фатограф_іні, рэжысёр_кі.
🧑‍🤝‍🧑 Арганізатар_кі: каманда культ. цэнтра “Корпус”.

Арганізатар_кі прадастаўляюць творчым асобам з Беларусі пляцоўку для рэалізацыі іх праектаў на 3-4 тыдні для кожнага. Падчас ажыццяўляення задумкі вам будзе аказвацца падтрымка каманды #cultHEROES. Таксама ўдзельнікі атрымаюць стыпендыю ў 1000€ для работы над праектам. Свае ідэі вы будзеце ажжыцяўляць у краявідным куточку гарадскога парку ў цэнтры гораду.

👉Падрабязнасці і рэгістрацыя.

🔸Курс падтрымкі ЛГБТК+ людзей “Восстанавливаем_ся”

⏰ Дэдлайн рэгістрацыі: 23 сакавіка 2023 года 23:59 па Менскім часе.
👩‍💻Фармат: анлайн.
🗓️ Калі: 31 сакавіка - 13 траўня 2023 года
🧒 Для каго: ЛГБТК+ людзі з Беларусі.
🧑‍🤝‍🧑 Арганізатар_кі: “Новыя рэгіёны”.

Праграма падтрымкі складаецца з пяці анлайн-сустрэч у ZOOM, на якіх вы даведаецеся пра выбудову асабістых межаў, антывыгаральныя практыкі, барацьбу са стрэсам і клопат пра сябе. Падчас сутрэч вы будзеце карыстацца толькі голасам і/альбо тэкстам дзеля захавання ананімнасці.

👉Падрабязнасці і рэгістрацыя.
  • 🔥 3
  • ❤ 1
  • 👍 1
More from @dumkame
  1. Feb 23, 2024⚠️ Збіраем факты парушэнняў падчас выбарчай кампаніі Калі цябе прымушаюць удзельнічаць ці…
  2. Oct 7, 2023📚 Новая міні-падборка магчымасцей ад СД! ✨Young european ambassadors Паспейце падацца на…
  3. Jun 18, 2023Якіх рэформ патрабуе беларускае эканоміка? Студэнтаў і студэнтак запрашаюць на Моладзевы Э…
  4. May 25, 2023🎓 Вітанкі! Нягледзячы на несяброўскую атмасферу, якая апошнімі днямі пануе ў сценах БДУ,…
  5. May 21, 2023# Сёння ў Беларусі дзень палітвязня. За кратамі зараз сама мала знаходзяцца 1525 чалавек,…
  6. Mar 30, 2023🎤 У гэтую суботу адбудзецца канферэнцыя ў Варшаве, дзе збяруцца прадстаўнікі вядомых бела…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →