TGViewer
Студэнцкая думка Студэнцкая думка @dumkame · 297 subscribers
Post #3301 916
Якіх рэформ патрабуе беларускае эканоміка? Студэнтаў і студэнтак запрашаюць на Моладзевы Эканамічны Кэмп, каб разабрацца

Задзіночанне беларускіх студэнтаў разам з Моладзевым Блокам адкрылі набор на Моладзевы Эканамічны Кэмп. Праграма прысвечана стану беларускай эканомікі, яе праблемам і выклікам. Падчас кэмпа беларускія эксперты і эксперткі раскажуць аб магчымых рэформах зараз і ў будучыні, а ўдзельнікі распрацуюць уласныя праекты ды ініцыятывы.

Каго шукаюць: беларускіх студэнтаў і студэнтак, выпускнікоў і выпускніц незалежна ад месца пражывання, якіх турбуе эканамічная палітыка цяперашняй і будучай Беларусі і цікавяць веды пра эканоміку і прадпрымальніцтва.

Кэмп пройдзе з 31 жніўня па 4 верасня 2023 года ў Літве. Арганізатары абяцаюць візавую падтрымку і пакрыццё выдаткаў.

Дэдлайн падачы: 19 чэрвеня (уключна). Пра вынікі адбору паведамяць да 23 чэрвеня. Падаць заяўку можна па спасылцы.
  • ❤ 4
More from @dumkame
  1. Feb 23, 2024⚠️ Збіраем факты парушэнняў падчас выбарчай кампаніі Калі цябе прымушаюць удзельнічаць ці…
  2. Oct 7, 2023📚 Новая міні-падборка магчымасцей ад СД! ✨Young european ambassadors Паспейце падацца на…
  3. May 25, 2023🎓 Вітанкі! Нягледзячы на несяброўскую атмасферу, якая апошнімі днямі пануе ў сценах БДУ,…
  4. May 21, 2023# Сёння ў Беларусі дзень палітвязня. За кратамі зараз сама мала знаходзяцца 1525 чалавек,…
  5. Mar 30, 2023🎤 У гэтую суботу адбудзецца канферэнцыя ў Варшаве, дзе збяруцца прадстаўнікі вядомых бела…
  6. Mar 25, 2023⚪️🔴⚪️ Каманда СД віншуе ўсіх беларусаў з Днём Волі! Да свята мы падрыхтавалі невялічкі гі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →