TGViewer
dissidentby dissidentby @dissidentby · 1.33K subscribers
Post #3230 196
НОВЫ ВЕБІНАР ПРА ПТСР РАЗАМ З ВОЛЬНЫМІ 🧠

Што будзе з блізкімі? Ці атрымаецца застацца ў новай краіне? Ці вернемся мы калі-небудзь дадому? Якой будзе будучыня?

Пасля вызвалення пытанняў без адказу часта становіцца занадта шмат. І сама гэтая нявызначанасць ператвараецца ў крыніцу пастаяннага напружання і стомы, нават калі знешне ўсё больш-менш наладзілася.

Таму гэтым разам запрашаем вас разам з псіхолагамі пагаварыць пра нявызначанасць як кантэкст жыцця пасля вызвалення.

Абмяркуем ⤵️

🟣 як нявызначанасць уплывае на псіхіку
🟣 чаму яна так знясільвае
🟣 дзе шукаць адчуванне ўстойлівасці, калі знешніх гарантый няма
🟣 якія ўнутраныя і знешнія рэсурсы дапамагаюць захоўваць апору і рухацца далей


✏️ Каб далучыцца, дастаткова пакінуць кантакт у кароткай форме рэгістрацыі.

*Прыйсці можна незалежна ад таго, ці былі вы на папярэдніх сустрэчах.

Дата: 7 кастрычніка
Час: 18:00 па Варшаве
Фармат: анлайн

Будучыню немагчыма прадсказаць. Але можна навучыцца стаяць на нагах і тады, калі наперадзе шмат невядомага.

Прыходзьце самі і запрашайце блізкіх 💞
  • ❤ 6
  • ✍ 2
  • 👍 1
More from @dissidentby
  1. Sep 24, 2026На праўладных каналах паведамляюць, што былі памілаваны 15 чалавекі (10 жанчын і 3 мужчыны…
  2. Sep 24, 2026📣 Дапамога патрэбная не толькі тым, хто цяпер за кратамі. Сёння мы хочам звярнуць вашу ўв…
  3. Sep 23, 2026❗️ПУАТ-46 у Круглым расфарміравалі Паводле звестак, якія мы атрымліваем, каля двух тыдняў…
  4. Sep 22, 2026На гэтым тыдні ў нас толькі дзве сустрчы — але абедзве вельмі важныя! Як звычайна, робім р…
  5. Sep 21, 2026🔻 За апошні тыдзень мы дадалі на сайт 13 чалавек, якія сутыкнуліся з крымінальным палітыч…
  6. Sep 18, 2026🇺🇳 Новы даклад ААН пра рэпрэсіі ў Беларусі абмеркавалі сёння ў Жэневе 15 верасня Група н…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →