🔻 За апошні тыдзень мы дадалі на сайт 13 чалавек, якія сутыкнуліся з крымінальным палітычным пераследам.
11 асоб мы прызналі палітзняволенымі 🔽
1. Уладзімір Капуза
2. Дзмітрый Чавычалаў (прызнаны постфактум)
3. Арцём Меркель
4. Галіна Усцюгава
5. Андрэй Аўсяннікаў
6. Злата Скобнікава (прызнаная постфактум)
7. Яўген Румо
8. Уладзімір Січкаранка (прызнаны постфактум)
9. Павел Аляксандравіч Бажко
10. Канстанцін Харытоненка
11. Сяргей Зінчанка
Новыя імёны з'яўляюцца ў нашых спісах штотыдзень. А некаторыя людзі лічаць свой тэрмін ужо не тыднямі, а тысячамі дзён. Сёння 1000 дзён за кратамі Яўген Краснянскі.
43-гадовага Яўгена асудзілі за сацыялагічнае даследаванне пра тое, як Беларусь змагалася з каранавірусам. Паводле Следчага камітэта, ён падрыхтаваў яго для замежнай арганізацыі, і даследаванне нібыта змяшчала «загадзя ілжывыя звесткі» пра дзяржаўную палітыку ў ахове здароўя.
Суд прысудзіў яму 7 гадоў 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у 595 базавых велічынь.
📌 На старонцы Яўгена можна напісаць ліст, стаць Вартаўніком ці Вартаўніцай або даслаць інфармацыю.
Дзякуй за вашу неабыякавасць 💜
Не рабіце данаты з беларускіх картак | Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых даных
Post #3225
326

- 🤬 5
- 💔 5
- 😭 3
- 😢 2
- ❤ 1