TGViewer
dissidentby dissidentby @dissidentby · 1.33K subscribers
Post #3224 444
🇺🇳 Новы даклад ААН пра рэпрэсіі ў Беларусі абмеркавалі сёння ў Жэневе

15 верасня Група незалежных эксперта:к ААН па Беларусі апублікавала даклад, які прасочвае шлях чалавека праз усю крымінальную сістэму і паказвае, як дзяржава на кожным этапе парушае правы чалавека. Сёння яго абмеркавалі падчас інтэрактыўнага дыялогу Савета ААН па правах чалавека.

📌 Галоўная выснова даклада: міліцыя, ГУБАЗіК, КДБ, Следчы камітэт, пракуратура, суды і Дэпартамент выканання пакаранняў дзейнічалі не паасобку, а скаардынавана — як адзіны механізм рэпрэсій.

❗️Частку гэтых парушэнняў эксперт:кі зноў называюць злачынствамі супраць чалавечнасці.

Даклад асобна звяртае ўвагу на два моманты:

1️⃣Па-першае, вызваленне не спыняе пераслед: пасля выхаду на волю людзей ставяць пад нагляд, праводзяць начныя рэйды, правяраюць тэлефоны, перазатрымліваюць за дробязі.

2️⃣Па-другое, прымусовыя высылкі цяпер задакументаваныя на ўзроўні ААН: людзей вывозілі з калоній без тлумачэнняў, без дакументаў аб вызваленні, без пашпартоў.

Іншым краінам эксперт:кі раяць даваць абарону тым, хто ўцёк ці быў высланы з Беларусі, судзіць вінаватых па прынцыпе ўніверсальнай юрысдыкцыі і фінансаваць арганізацыі, якія дакументуюць рэпрэсіі.

Вызваленні важныя для тых, хто атрымлівае свабоду, але іх нельга блытаць са сканчэннем рэпрэсій. Сістэма, якая ляжыць у аснове гэтых парушэнняў і дазволіла ім адбыцца, застаецца ў сіле — і па-ранейшаму існуе вострая неабходнасць прыцягнуць вінаватых да адказнасці.


Нагадаем, што саму Групу стварыў Савет ААН па правах чалавека ў 2024 годзе. Яе задача — не толькі фіксаваць парушэнні, але і збіраць, захоўваць і перадаваць доказы для будучага прыцягнення да адказнасці. То бок гэта доказная база, на якую могуць абапірацца суды іншых краін.

🔗 Поўны тэкст даклада на сайце
  • ❤ 16
  • ✍ 3
  • 💯 3
  • 👍 2
More from @dissidentby
  1. Sep 25, 2026НОВЫ ВЕБІНАР ПРА ПТСР РАЗАМ З ВОЛЬНЫМІ 🧠 Што будзе з блізкімі? Ці атрымаецца застацца ў н…
  2. Sep 24, 2026На праўладных каналах паведамляюць, што былі памілаваны 15 чалавекі (10 жанчын і 3 мужчыны…
  3. Sep 24, 2026📣 Дапамога патрэбная не толькі тым, хто цяпер за кратамі. Сёння мы хочам звярнуць вашу ўв…
  4. Sep 23, 2026❗️ПУАТ-46 у Круглым расфарміравалі Паводле звестак, якія мы атрымліваем, каля двух тыдняў…
  5. Sep 22, 2026На гэтым тыдні ў нас толькі дзве сустрчы — але абедзве вельмі важныя! Як звычайна, робім р…
  6. Sep 21, 2026🔻 За апошні тыдзень мы дадалі на сайт 13 чалавек, якія сутыкнуліся з крымінальным палітыч…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →