TGViewer
dissidentby dissidentby @dissidentby · 1.33K subscribers
Post #3223 395
🔻 Учора 25 чалавек выйшлі на волю і адразу былі прымусова вывезены на мяжу з Літвой.

У міжнародным праве гэта называецца гвалтоўным перамяшчэннем. Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека прама забараняе адвольнае выгнанне і гарантуе кожнаму права вяртацца ў сваю краіну.

❗️Простымі словамі, дзяржава не можа «вызваліць» чалавека, выкінуўшы яго за мяжу.

Праблема не толькі маральная. Юрыдычна гэтыя людзі застаюцца ў падвешаным стане: на руках у іх няма ні пастановы аб вызваленні, ні дакумента аб спыненні пераследу. У пяці з іх няма нават пашпарта. А ў вызваленых з папярэдніх груп пашпарты былі ануляваныя ўжо пасля высылкі.

Без дакументаў чалавеку цяжка даказаць свой статус у новай краіне, легалізавацца ці атрымаць пенсію. Больш за тое, пасля папярэдніх высылак міліцыя і КДБ працягвалі шукаць вывезеных па месцы жыхарства, бо фармальна для сістэмы яны так і засталіся фігурантамі спраў.

Мы радыя, што гэтыя людзі больш не за кратамі, і хочам, каб на волю выйшлі ўсе, хто сёння несправядліва знаходзіцца ў зняволенні ✊

‼️ Але свабода — гэта калі чалавек сам вырашае, дзе яму жыць. Тое, што адбылося ўчора, — не вызваленне, а выгнанне.

📜 Артыкул 9 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека:

«Ні над кім не павінны ўчыняцца самавольны арышт, затрыманне або выгнанне».

📜 Артыкул 13 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека:

«Кожны чалавек мае права пакідаць любую краіну, уключаючы сваю ўласную, і вяртацца ў сваю краіну».


———

🔽 Мы працягваем дапамагаць вызваленым з рэсацыялізацыяй і аказваць гуманітарную дапамогу тым, хто застаецца за кратамі.

🔻 Дапамагчы палітзняволеным разам з намі: даслаць ліст, павіншаваць з днём нараджэння, дапамагчы сабраць перадачу, стаць Вартаўніком ці Вартаўніцай, паведаміць пра рэпрэсіі.

🔻Атрымаць дапамогу ў рэсыцялізацыі: https://stayrebel.fun/released-help

Не рабіце данаты з беларускіх картак | Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных
  • ❤ 19
  • 💯 12
  • 🙏 4
More from @dissidentby
  1. Sep 25, 2026НОВЫ ВЕБІНАР ПРА ПТСР РАЗАМ З ВОЛЬНЫМІ 🧠 Што будзе з блізкімі? Ці атрымаецца застацца ў н…
  2. Sep 24, 2026На праўладных каналах паведамляюць, што былі памілаваны 15 чалавекі (10 жанчын і 3 мужчыны…
  3. Sep 24, 2026📣 Дапамога патрэбная не толькі тым, хто цяпер за кратамі. Сёння мы хочам звярнуць вашу ўв…
  4. Sep 23, 2026❗️ПУАТ-46 у Круглым расфарміравалі Паводле звестак, якія мы атрымліваем, каля двух тыдняў…
  5. Sep 22, 2026На гэтым тыдні ў нас толькі дзве сустрчы — але абедзве вельмі важныя! Як звычайна, робім р…
  6. Sep 21, 2026🔻 За апошні тыдзень мы дадалі на сайт 13 чалавек, якія сутыкнуліся з крымінальным палітыч…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →