TGViewer
dissidentby dissidentby @dissidentby · 1.33K subscribers
Post #3217 650
🏀 БАСКЕТБОЛ ДЛЯ ВОЛЬНЫХ У ВАРШАВЕ

Апошнія цёплыя дзянькі гэтага года варта правесці добра! Запрашаем далучыцца да нас на наступных выходных — 19 верасня — на баскетбол у цэнтры Варшавы!

Разам з Аляксандрам Івуліным і Рыгорам Астапеней паразмінаемся, пагуляем, а пасля зладзім пікнік з душэўнымі размовамі ⛹️‍♂️🧺

Гэта ўжо не першы наш такі івент. Разам з Вольнымі мы ладзім спартовыя сустрэчы для вызваленых і рэпрэсаваных беларусаў і беларусак.

Можа падавацца дзіўным, але рух сапраўды дапамагае аднаўляцца: ён выраўноўвае эмацыйны стан і паступова вяртае адчуванне кантролю над сваім жыццём. А жывыя сустрэчы даюць адчуць сябе часткай супольнасці ў чужой краіне ✨

Не саромейцеся прыходзіць! Гэта не прафесійная гульня, а сустрэча, каб пазнаёміцца і добра правесці час 🙌

• Дата: 19 верасня, субота
• Час: 12:00
• Месца: Варшава (дакладную лакацыю дашлем пасля рэгістрацыі)

📌 Рэгістрацыя

Будзем радыя кожнай і кожнаму❤️‍🔥
  • ❤ 12
  • 🔥 4
  • ✍ 1
More from @dissidentby
  1. Sep 25, 2026НОВЫ ВЕБІНАР ПРА ПТСР РАЗАМ З ВОЛЬНЫМІ 🧠 Што будзе з блізкімі? Ці атрымаецца застацца ў н…
  2. Sep 24, 2026На праўладных каналах паведамляюць, што былі памілаваны 15 чалавекі (10 жанчын і 3 мужчыны…
  3. Sep 24, 2026📣 Дапамога патрэбная не толькі тым, хто цяпер за кратамі. Сёння мы хочам звярнуць вашу ўв…
  4. Sep 23, 2026❗️ПУАТ-46 у Круглым расфарміравалі Паводле звестак, якія мы атрымліваем, каля двух тыдняў…
  5. Sep 22, 2026На гэтым тыдні ў нас толькі дзве сустрчы — але абедзве вельмі важныя! Як звычайна, робім р…
  6. Sep 21, 2026🔻 За апошні тыдзень мы дадалі на сайт 13 чалавек, якія сутыкнуліся з крымінальным палітыч…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →