TGViewer
dissidentby dissidentby @dissidentby · 1.33K subscribers
Post #3200 557
🩺 РАЗАМ З ВОЛЬНЫМІ ПАЧЫНАЕМ СЕРЫЮ СУСТРЭЧ ПРА МЕДЫЦЫНУ Ў ПОЛЬШЧЫ

ZUS, NFZ, абавязковае і добраахвотнае страхаванне, чэргі, паліклініка па раёне… Пераезд у Польшчу — гэта не толькі новая праца і новы горад, але і новая сістэма аховы здароўя, у якой лёгка заблытацца.

Мы падрыхтавалі дзве анлайн-сустрэчы, пасля якіх у галаве нарэшце складзецца поўная карціна: як застрахавацца, як запісацца да лекара, куды бегчы ў экстранным выпадку і як атрымаць ад NFZ значна больш, чым проста «візіт да тэрапеўта».

🟪 Як улаштавана медыцынская сістэма ў Польшчы?
23 верасня, 18:00 па Варшаве, анлайн

Разбярэм:

🟣ZUS і NFZ — што гэта і навошта
🟣хто мае права на NFZ і як страхоўка працуе для сям'і
🟣абавязковае, добраахвотнае і прыватнае страхаванне — у чым розніца
🟣запіс да лекара праз NFZ: якую паліклініку абраць
🟣экстраная дапамога: куды бегчы
🟣карысныя спасылкі і адказы на вашы пытанні

🟨 Як карыстацца NFZ на 100% і не губляць магчымасці?
30 верасня, 18:00 па Варшаве, анлайн

Разбярэм:

🟡прафілактыка здароўя і даступныя бясплатныя праграмы
🟡абследаванні і санаторыі — што можна атрымаць і як
🟡бясплатныя лічбавыя рэсурсы NFZ

🧷 Сустрэчы правядзе аўтарка кантэнту пра жыццё, працу і карысныя мед-сэрвісы ў Польшчы з 5-гадовым практычным досведам. Сама прайшла шлях эмігранткі, і зараз дзеліцца жывым, правераным на ўласным досведзе веданнем пра тое, як абжыцца ў Польшчы без лішняга стрэсу.

📌 Каб далучыцца, дастаткова пакінуць кантакт у кароткай форме рэгістрацыі.
*Прыйсці можна на абедзве сустрэчы ці толькі на адну.

Прыходзьце самі і перасылайце тым, хто нядаўна пераехаў 📣
  • 👍 9
  • ❤ 3
More from @dissidentby
  1. Sep 25, 2026НОВЫ ВЕБІНАР ПРА ПТСР РАЗАМ З ВОЛЬНЫМІ 🧠 Што будзе з блізкімі? Ці атрымаецца застацца ў н…
  2. Sep 24, 2026На праўладных каналах паведамляюць, што былі памілаваны 15 чалавекі (10 жанчын і 3 мужчыны…
  3. Sep 24, 2026📣 Дапамога патрэбная не толькі тым, хто цяпер за кратамі. Сёння мы хочам звярнуць вашу ўв…
  4. Sep 23, 2026❗️ПУАТ-46 у Круглым расфарміравалі Паводле звестак, якія мы атрымліваем, каля двух тыдняў…
  5. Sep 22, 2026На гэтым тыдні ў нас толькі дзве сустрчы — але абедзве вельмі важныя! Як звычайна, робім р…
  6. Sep 21, 2026🔻 За апошні тыдзень мы дадалі на сайт 13 чалавек, якія сутыкнуліся з крымінальным палітыч…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →