📕 З чаго пачаць пошук працы ў Польшчы: правы, досвед і новыя магчымасці
Пасля вызвалення і вымушанага пераезду ўсё даводзіцца пачынаць нанова. Іншая краіна, іншая мова, іншыя законы. І адразу трэба шукаць працу ў сістэме, пра якую амаль нічога не ведаеш. Гэта нармальна, што напачатку ўсё можа здавацца цяжкім і незразумелым.
Мы падрыхтавалі дзве практычныя сустрэчы разам з эксперткай Таццянай Міндак, каб гэтыя першыя крокі былі крыху лягчэйшыя.
На першай разбяромся, як працуе польскае працоўнае права. На другой пагаворым, як будаваць кар'еру пасля 50.
Расклад:
🟡 7 верасня: «Працоўнае права ў Польшчы»
🟡 14 верасня: «Сіла досведу: развіццё кар'еры пасля 50»
Абедзве сустрэчы праходзяць анлайн, пачатак а 18:00 па варшаўскім часе.
🔜 Рэгістрацыя па спасылцы
Чакаем усіх, для каго актуальнае пытанне пошуку працы ў Польшчы!
Будзем рады бачыць вас — на адной сустрэчы або на абедзвюх 💛
Post #3185
673




- 👍 8
- 🔥 2
- 🤝 2