TGViewer
dissidentby dissidentby @dissidentby · 1.33K subscribers
Post #3168 913
ШІ НА КОЖНЫ ДЗЕНЬ 🤖

Серыя анлайн-сустрэч для валанцёра:к і былых палітзняволеных

ШІ ўвайшоў у штодзённае жыццё і працу так шчыльна, што разбірацца ў ім — ужо не раскоша, а звычайная неабходнасць. Прыкладна як умець карыстацца пошукам у інтэрнэце.

За чатыры сустрэчы мы разбяром, што ШІ ўмее сёння, пакажам практычныя прыёмы на кожны дзень, навучымся адрозніваць праўду ад упэўнена пададзенай выдумкі і зазірнем у тое, куды ўсё рухаецца далей.

Пасля курса вы зможаце ўпэўнена карыстацца ШІ ў побыце і працы, заўважаць фэйкі і падробкі, не губляцца сярод новых інструментаў і разумець, як усё гэта змяняе прафесіі. Без страху і лішняй магіі вакол тэмы.

Расклад:

🔵 10 верасня: ШІ: змест папярэдніх серый
🔵 17 верасня: Лайфхакі на кожны дзень
🔵 24 верасня: Упэўнена — не значыць праўда
🔵 1 кастрычніка: Што далей: жыццё і праца побач з ШІ

Усе сустрэчы праходзяць па чацвяргах у 18:00 па Варшаве, анлайн.

📌 Вядзе сустрэчы Максім — 18 гадоў у ІТ, кіраваў ІТ-працэсамі і ўкараненнем зменаў у буйных праектах у фінансавым сектары і энергетыцы, займаўся аўдытам працэсаў і ўнутраным кантролем, а апошнія гады працуе з ШІ-агентамі і аўтаматызацыяй рабочых працэсаў.

Каб далучыцца, дастаткова запоўніць кароткую форму рэгістрацыі — спасылку на сустрэчу і ўсе падрабязнасці дашлем вам асобна.

🔜 Рэгістрацыя

Прыходзьце на ўсе чатыры сустрэчы або толькі на тую, якая зачапіла 🔥
  • 👍 8
  • ❤ 3
More from @dissidentby
  1. Sep 25, 2026НОВЫ ВЕБІНАР ПРА ПТСР РАЗАМ З ВОЛЬНЫМІ 🧠 Што будзе з блізкімі? Ці атрымаецца застацца ў н…
  2. Sep 24, 2026На праўладных каналах паведамляюць, што былі памілаваны 15 чалавекі (10 жанчын і 3 мужчыны…
  3. Sep 24, 2026📣 Дапамога патрэбная не толькі тым, хто цяпер за кратамі. Сёння мы хочам звярнуць вашу ўв…
  4. Sep 23, 2026❗️ПУАТ-46 у Круглым расфарміравалі Паводле звестак, якія мы атрымліваем, каля двух тыдняў…
  5. Sep 22, 2026На гэтым тыдні ў нас толькі дзве сустрчы — але абедзве вельмі важныя! Як звычайна, робім р…
  6. Sep 21, 2026🔻 За апошні тыдзень мы дадалі на сайт 13 чалавек, якія сутыкнуліся з крымінальным палітыч…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →