TGViewer
ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ @dajpasluchac · 836 subscribers
Post #389 225
НАВАТ ПЕНСЫ НОСЯЦЬ ВАНСЫ

Мікіта Найдзёнаў (HURMA, СамШазам) вярнуўся на сцэну з аўтарскай музыкай — цяпер у новым праекце Max Magnum. І першая песня называецца 30+.

Тут увесь набор радасцяў дарослага жыцця: выбар паміж «выпіць» і «паспаць», боль у паясніцы, ціск, раптоўная важнасць надвор'я (таксама глядзіце на тэлефоне, што там заўтра?).

30+ гэта не трагедыя. Бо жыццё пасля трыццаці, высвятляецца, не скончылася. Больш за тое:

«нават пенсы носяць Vans».

Па гуку атрымалася нешта дзіўна знаёмае: быццам беларускі ВІА выпадкова дажыў да 2026-га і запісаў песню пра паясніцу.

Каму 30+ — можна слухаць і пазнаваць сябе.
Каму 29 — рыхтуйцеся.

СЛУХАЦЬ
ПАДПІСАЦЦА НА MAX MAGNUM
  • 🔥 8
  • 👍 5
  • ❤‍🔥 2
  • 😢 1
More from @dajpasluchac
  1. Sep 21, 2026INTELLIGENCY выпусцілі «Добры вечар, дзяўчыначка». Пра песню мы ўжо пісалі, калі з'явіўся…
  2. Sep 20, 2026«Мы сумавалі!» — такім воклічам скончыўся першы выступ новага гурта Mytnik. Не так даўно С…
  3. Sep 11, 2026"АД НАШЫХ ІМЁНАЎ АДНЫ ЎСПАМІНЫ" Паслухайце сёння выпуск нашага падкаста HURMA — беларускі…
  4. Aug 14, 2026🎧 Навінкі беларускай музыкі ZVONKU × folk Поп-панк гурт ZVONKU закалабіўся з фолькам. Учо…
  5. Aug 4, 2026АД НАШЫХ ІМЁНАЎ АДНЫ ЎСПАМІНЫ Новы выпуск падкаста: https://youtu.be/bYu6KDyJxmM Сёння мы…
  6. Aug 3, 2026МЫ ТУТ НЕ ДАРЭМНА Калі трэк доўжыцца дзве хвіліны, у яго ёсць толькі адзін шанец: альбо ён…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →