TGViewer
ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ @dajpasluchac · 836 subscribers
Post #383 526
МЫ ТУТ НЕ ДАРЭМНА

Калі трэк доўжыцца дзве хвіліны, у яго ёсць толькі адзін шанец: альбо ён пралятае міма, альбо ты ставіш яго на рэпіт і цалкам губляеш адлік часу.

«я таю» — якраз з другіх.

Калі ў гурце «Бачу ўпершыню» музычныя пошукі яшчэ кідала з боку ў бок, то гэты рэліз канчаткова замацоўвае ўласны стыль праекта uladz у поп-року. Без складаных канцэпцый і лішніх сопляў — проста шчыльны гітарна-танцавальны гук і прыпеў, які ўядаецца ў галаву з першага раза.

І праўда, uladz — адзін з нямногіх беларускіх артыстаў, які рэальна ўмее рабіць такія трэкі: з яркімі, ліпкімі кручкамі, нібы спецыяльна заточанымі пад зацыкленне і вертыкальныя відэа.

Трэк абрываецца роўна тады, калі ты толькі пачынаеш падпяваць. У выніку пальцы самі цягнуцца ўключыць яшчэ раз. Бо «мы з табой тут не дарэмна».

uladz — я таю: https://band.link/wNa9s
  • ❤ 13
  • 👍 2
  • 🔥 1
More from @dajpasluchac
  1. Sep 22, 2026НАВАТ ПЕНСЫ НОСЯЦЬ ВАНСЫ Мікіта Найдзёнаў (HURMA, СамШазам) вярнуўся на сцэну з аўтарскай…
  2. Sep 21, 2026INTELLIGENCY выпусцілі «Добры вечар, дзяўчыначка». Пра песню мы ўжо пісалі, калі з'явіўся…
  3. Sep 20, 2026«Мы сумавалі!» — такім воклічам скончыўся першы выступ новага гурта Mytnik. Не так даўно С…
  4. Sep 11, 2026"АД НАШЫХ ІМЁНАЎ АДНЫ ЎСПАМІНЫ" Паслухайце сёння выпуск нашага падкаста HURMA — беларускі…
  5. Aug 14, 2026🎧 Навінкі беларускай музыкі ZVONKU × folk Поп-панк гурт ZVONKU закалабіўся з фолькам. Учо…
  6. Aug 4, 2026АД НАШЫХ ІМЁНАЎ АДНЫ ЎСПАМІНЫ Новы выпуск падкаста: https://youtu.be/bYu6KDyJxmM Сёння мы…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →