TGViewer
Channel Public Channel
ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ

ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ

@dajpasluchac

ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ - гэта пра 30 гадоў гісторыі беларускай музыкі. Альбомы, тэксты, фестывалі, архівы. Хтосьці чытаючы гэты канал будзе настальгаваць, а хтосьці адкрываць для сябе ўсё новых беларускіх артыстаў.
Мэта нашага канала: захаваць сваю музыку.
Subscribers
836
Photos
192
Videos
39
Links
214
Recent Posts 20 shown
Post #389 222
НАВАТ ПЕНСЫ НОСЯЦЬ ВАНСЫ

Мікіта Найдзёнаў (HURMA, СамШазам) вярнуўся на сцэну з аўтарскай музыкай — цяпер у новым праекце Max Magnum. І першая песня называецца 30+.

Тут увесь набор радасцяў дарослага жыцця: выбар паміж «выпіць» і «паспаць», боль у паясніцы, ціск, раптоўная важнасць надвор'я (таксама глядзіце на тэлефоне, што там заўтра?).

30+ гэта не трагедыя. Бо жыццё пасля трыццаці, высвятляецца, не скончылася. Больш за тое:

«нават пенсы носяць Vans».

Па гуку атрымалася нешта дзіўна знаёмае: быццам беларускі ВІА выпадкова дажыў да 2026-га і запісаў песню пра паясніцу.

Каму 30+ — можна слухаць і пазнаваць сябе.
Каму 29 — рыхтуйцеся.

СЛУХАЦЬ
ПАДПІСАЦЦА НА MAX MAGNUM
  • 🔥 8
  • 👍 5
  • ❤‍🔥 2
  • 😢 1
Post #388 254
INTELLIGENCY выпусцілі «Добры вечар, дзяўчыначка».

Пра песню мы ўжо пісалі, калі з'явіўся першы кавалак будучага рэлізу. Цяпер можна паслухаць цалкам.

За сваё жыццё «Дзяўчыначка» гучала па-рознаму. Быў вядомы запіс «Песняроў» з Анатолем Кашапаравым, пасля — рок-версія N.R.M. у «Песняроку» і пазней у «Пашпарце грамадзяніна N.R.M.». Цяпер за старую песню ўзяліся INTELLIGENCY.

І тут, вядома, ніякіх «Песняроў» ужо не засталося. Электроніка, танцавальны біт — INTELLIGENCY зрабілі з яе рэч пад сябе. Пры гэтым мелодыя перажыла і гэта: пазнаецца адразу.

Ну і той самы конік застаўся на месцы. Пасля таго як даведваешся крыху больш пра эратычны падтэкст беларускіх народных песень, слухаць пра яго з ранейшай нявіннасцю ўжо складана.

Карацей, вясной мы пісалі: «будзем неўзабаве таньчыць пад яе».

Ужо можна
band.link Intelligency - Добры вечар, дзяўчыначка (І.Лучанок cover) | BandLink Listen, download or stream Добры вечар, дзяўчыначка (І.Лучанок cover) now!
  • ❤ 9
  • 🔥 1
  • 💩 1
Post #387 295
«Мы сумавалі!» — такім воклічам скончыўся першы выступ новага гурта Mytnik.

Не так даўно Стас Мытнік з AKUTE вярнуўся ў музыку і нават запісаў першы трэк «Не удержался». А ўжо ўчора ў Мінску адбылася першая жывая прэм'ера яго новага гурта.

Праграма склала аж 43 хвіліны — сапраўдная загадка, як ён паспеў за такі кароткі час сабраць каманду і напісаць столькі песень. Публіка цёпла падтрымлівала музыкаў, хоць было відавочна: большасць прыйшла менавіта з-за суму па знаёмым і любімым вакале. Стыль новай музыкі сапраўды пераклікаецца з AKUTE, а большасць песень — пра каханне.

Пасля кожнай порцыі апладысментаў Стас дзякаваў залу і прызнаваўся, што з такой падтрымкай быць на сцэне значна лягчэй.

Глядзіце наш кароткі відэаагляд з выступу!
  • ❤ 10
  • 😢 9
  • 💩 3
  • ❤‍🔥 2
Post #386 433
ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ АД НАШЫХ ІМЁНАЎ АДНЫ ЎСПАМІНЫ Новы выпуск падкаста: https://youtu.be/bYu6KDyJxmM Сёння мы вернемся ў той самы Мінск, дзе ў пешаходках на Карла Маркса і ў Верхнім горадзе гучала музыка, а ў метро рэгулярна можна было сустрэць чувакоў з гітарнымі чахламі…
"АД НАШЫХ ІМЁНАЎ АДНЫ ЎСПАМІНЫ"
Паслухайце сёння выпуск нашага падкаста

HURMA — беларускі поп-рок гурт, заснаваны ў Мінску ў 2012 годзе. Вакаліст і аўтар трэкаў — паэт і музыкант Мікіта Найдзёнаў.

У музыцы HURMA — лёгкі поп-рок, індзі і рамантычная лірыка.
За свой час гурт выпусціў адзін альбом і шэраг кліпаў.

Раім паслухаць:
HURMA - Сэрца мільёнаў
HURMA - Люк, я твой тата
HURMA - Упасці
  • ❤ 11
  • 👍 2
  • 💩 1
Post #385 615
🎧 Навінкі беларускай музыкі

ZVONKU × folk
Поп-панк гурт ZVONKU закалабіўся з фолькам. Учора на сцэне мінскага ТНТ адбылася прэзентацыя сумеснай працы артыстаў пад сімвалічнай назвай FOLK not dead.

Новае дыханне для зусім розных жанраў і абмен аўдыторыяй паміж імі. Цікава, што з гэтага атрымаецца далей.

Слухаць: https://band.link/folksnotdead

Nevika
Спявачка працягвае лінію свайго апошняга альбома. Пазнавальны стыль і ўласны вайб ужо робяць nevika артысткай, якую цяжка зблытаць з кімсьці іншым.

Слухаць: https://band.link/oULN9

Гомельскае рэгі
Мікола Косміч
запісаў трэк пра сонечны Гомель. Пасля яго хочацца наведаць горад, зірнуць на Сож.

Слухаць:
https://band.link/49hMU
band.link Zvonku - FOLK's not DEAD | BandLink Listen, download or stream FOLK's not DEAD now!
  • ❤ 12
  • 👍 4
Post #384 651
АД НАШЫХ ІМЁНАЎ АДНЫ ЎСПАМІНЫ

Новы выпуск падкаста: https://youtu.be/bYu6KDyJxmM

Сёння мы вернемся ў той самы Мінск, дзе ў пешаходках на Карла Маркса і ў Верхнім горадзе гучала музыка, а ў метро рэгулярна можна было сустрэць чувакоў з гітарнымі чахламі праз плечы. У юнацтва, якое аб'яднала многіх з нас.
У новым выніку падкаста «Дай паслухаць» зноў рубрыка пра гурты, якіх з намі больш няма. Але калектывы засталіся ў плэйлістах — бо замяніць іх проста няма чым.

Сёння на рэпіце:
КROK / HURMA

Гэта не проста рэтра-архівы для тых, хто «памятае». Гэта музыка з такім зарадам і шчырасцю, якая афігенна гучыць і сёння. Калі хочацца вярнуць той самы вайб і зразумець, з чаго ўсё будавалася — урубайце новы выпуск.
YouTube ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ | ГУРТЫ, ЯКІХ УЖО НЯМА | KROK / HURMA АД НАШЫХ ІМЁНАЎ АДНЫ ЎСПАМІНЫ Сёння мы вернемся ў той самы Мінск, дзе ў пешаходках на Карла Маркса і ў Верхнім горадзе гучала музыка, а ў метро рэгулярна можна было сустрэць чувакоў з гітарнымі чахламі праз плечы. У юнацтва, якое аб'яднала многіх з нас.…
  • ❤ 15
  • ❤‍🔥 3
Post #383 526
МЫ ТУТ НЕ ДАРЭМНА

Калі трэк доўжыцца дзве хвіліны, у яго ёсць толькі адзін шанец: альбо ён пралятае міма, альбо ты ставіш яго на рэпіт і цалкам губляеш адлік часу.

«я таю» — якраз з другіх.

Калі ў гурце «Бачу ўпершыню» музычныя пошукі яшчэ кідала з боку ў бок, то гэты рэліз канчаткова замацоўвае ўласны стыль праекта uladz у поп-року. Без складаных канцэпцый і лішніх сопляў — проста шчыльны гітарна-танцавальны гук і прыпеў, які ўядаецца ў галаву з першага раза.

І праўда, uladz — адзін з нямногіх беларускіх артыстаў, які рэальна ўмее рабіць такія трэкі: з яркімі, ліпкімі кручкамі, нібы спецыяльна заточанымі пад зацыкленне і вертыкальныя відэа.

Трэк абрываецца роўна тады, калі ты толькі пачынаеш падпяваць. У выніку пальцы самі цягнуцца ўключыць яшчэ раз. Бо «мы з табой тут не дарэмна».

uladz — я таю: https://band.link/wNa9s
  • ❤ 13
  • 👍 2
  • 🔥 1
Post #382 494
НАЙЛЕПШЫ ТРЭК ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ 2026 — RALLA

Гурт Ralla ужо не існуе, а песні застаюцца жыць. Вы абралі “Сухі дуб” песняй першай паловы 2026.

Толькі на адным Spotify кампазіцыю паслухалі больш за 10 000 чалавек!
Нашыя віншаванні 🥳
  • ❤ 20
  • 🎉 8
  • 🔥 4
Post #380 747
Разам з вамі мы абралі 8 трэкаў першай паловы 2026 года! 🔥

Гэта сапраўды якасная і крутая музыка, дзе сабраліся абсалютна розныя стылі: тут і рокерскі Please rewind!, і олдскул рэп лайтовага, і этна ад Ralla, поп-рок ад uladz, сучасны рэп ад bayski, пост-панк Polyn з ранішняй калыханкай, гранжавы Рух, фрэш мюзік Samota i Рыдлеўскай.

Мы адмыслова стварылі плэйліст з гэтых трэкаў, каб усё было пад рукой.

🎧 Слухаць тут: https://open.spotify.com/playlist/2AthHwhXCCgiL2HNCg8S1V

Уключайце, пераслухоўвайце і рыхтуйцеся — неўзабаве мы пачнем вялікае галасаванне за найлепшы трэк паўгоддзя! Каментары адкрытыя: які бэнд або выканаўца павінен забраць галоўны тытул? 👇
  • 🔥 15
  • ❤ 3
Post #379 833
  • ❤ 7
Post #378 523
з групы C далей выйшлі песні
— bayski
З ранку да ночы
— Ralla
Сухі дуб

А мы працягваем. З групы D пройдуць 2 песні. Можна галасаваць за некалькі трэкаў.

Галасаванне будзе адкрыта на 24 гадзіны.

Слухайце, выбірайце, падтрымлівайце сваіх.
  • 👍 4
  • ❤‍🔥 2
  • ❤ 1
Post #377 556
  • 🔥 4
  • ❤ 2
Post #376 582
ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ 🎧 ГРУПА B | ТРЭК ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ, 26 — ПЕРШЫ ТУР
З групы B далей выйшлі песні
— uladz
з табой
— Polyn — Ranak

Працягнем галасаванні пасля выходных. А сёння запрашаем на Sviata Fest ў Мінску, дзе будзе шмат музыкі. Квіточкі: https://bezkassira.by/sviata-fest-kupalle-minsk-206713/
BezKassira.by Sviata Fest (Kupalle) фестиваль 27 июня Купить билет на фестиваль Sviata Fest (Kupalle) 27 июня, место проведения: Пространство "ЭХО", время начала: 12:00, цена билетов: 55 – 110ƃ
  • 👍 9
Post #375 575
🔥 Фолк + поп-панк у палацы Умястоўскіх: гарачы летні рэліз!

Глядзець: https://youtu.be/BM6pZrdvyTw

Беларускія музыкі прэзентавалі гарачы эксперымент акурат да Купалля. Праект аб'яднаў спрадвечныя народныя спевы з шалёнай энергетыкай поп-панка.

Гэты рэліз — «Лета» — стаў першай часткай вялікай задумы гурта ZVONKU разам з традыцыйнымі спевамі. А каб магія мінулага і сучаснасці працавала на поўную, атмасфернае відэа знялі ў знакамітым палацы Умястоўскіх у Жамыслаўлі.

Слухаем, зараджаемся купальскім сонцам і ацэньваем гэтую стылёвую эклектыку!
  • ❤ 17
  • ❤‍🔥 3
  • 👍 1
  • 🔥 1
Post #374 587
  • ❤ 7
Post #373 551
🎧 ТРЭК ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ, 26 — ГРУПА B

з групы А далей выйшлі песні
- лайтовы Паноптыкум
- please, rewind
Страты

А мы працягваем. З групы B пройдуць 2 песні. Можна галасаваць за некалькі трэкаў.

Галасаванне будзе адкрыта на 24 гадзіны.

Слухайце, выбірайце, падтрымлівайце сваіх.
  • ❤ 6
Post #372 603
  • 🔥 7
  • ❤ 1
Post #371 469
🎧 ТРЭК ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ, 26 — ГРУПА A

Стартуе першае галасаванне.
З гэтай групы далей выходзяць 2 артысты. Можна галасаваць за некалькі трэкаў.

Галасаванне будзе адкрыта на 24 гадзіны.

Слухайце, выбірайце, падтрымлівайце сваіх.
Пачынаем. 🖤
  • ❤ 3
  • 🔥 1
Post #370 532
Музычны экватар 2026: Галоўны трэк першага паўгоддзя

У гэтыя дні многія сочыць за падзеямі на Чэмпіянаце свету па футболе. Гэта натхніла нас на стварэнне свайго музычнага першынства. Давайце абярэм найлепшы рэліз першай паловы 2026 года.

На дадзены момант у спісе знаходзіцца 14 кампазіцый. Каб сфармаваць паўнавартасную турнірную табліцу, нам неабходна пашырыць спіс удзельнікаў.

У сувязі з гэтым прапануем вам прыняць удзел у фармаванні спісу намінантаў.

👇 Калі ласка, напішыце ў каментарыях, які свежы трэк 2026 года вы слухаеце апошнім часам і лічыце вартым удзелу ў нашым чэмпіянаце.

Фармуем выніковую табліцу разам. Сачыце за абнаўленнямі, першы тур галасавання стартуе бліжэйшым часам.
  • ❤ 10
Older posts →

About this channel

How can I read @dajpasluchac without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ have?
ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ (@dajpasluchac) has 836 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →