TGViewer
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) @chijinfo · 163 subscribers
Post #4319 19

Forwarded from Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская — да дня маці: 

«Быць маці — адна з самых складаных і адначасова самых важных і каштоўных задач, з якой сутыкаюцца жанчыны. Гэта тытанічная праца, у якой няма выходных, перапынкаў і водпуску. Вы аддаяце сваім дзецям сябе цалкам: разам з імі адкрываеце гэты свет, вучыце іх адрозніваць добрае ад дрэннага, падтрымліваеце, калі ім страшна, і радуецеся кожнай іх маленькай перамозе.

Пра добрае і дрэннае лёгка гаварыць, калі гэта казкі і мультфільмы. Але калі гаворка заходзіць пра рэальнае жыццё, не заўсёды знаходзяцца словы.

Цяпер у беларускіх месцах пазбаўлення волі знаходзяцца 113 палітычных зняволеных жанчын. Прынамсі 14 з іх — матулі непаўналетніх дзяцей.

Беларускія ўлады заклікаюць жанчын нараджаць, але пасля нараджэння дзіцяці многія сутыкаюцца з фінансавай ямай. Падчас дэкрэта выплата па доглядзе за першым дзіцем складае 35% сярэдняй зарплаты — а калі жанчына вырашае вяртацца да працы, то часта сутыкаецца з прапановамі звольніцца, пераносамі працоўных месцаў ці складанасцямі з пошукам працы. На жаль, матчыну працу вельмі часта ўспрымаюць як нешта само сабой зразумелае. Маці можа адкладаць свае планы, кар’еру, сон, адпачынак і ўласныя жаданні дзеля свайго дзіцяці і нічога не патрабаваць наўзамен. 

Я ведаю, што цяпер у Беларусі многія з вас адчуваюць трывогу за будучыню сваіх дзяцей, за іх бяспеку і свабоду. І нават калі самім бывае страшна і няпроста, вы працягваеце быць для сваіх дзяцей апорай, даваць ім любоў, клопат і адчуванне бяспекі.

Менавіта таму яшчэ важней зноў і зноў паўтараць: дзякуй. Дзякуй за вашу любоў, цярпенне і сілу. За тое, што вы захоўваеце ў дзецях веру ў дабро, свабоду і справядлівасць, нават калі навокал часта адбываецца зусім іншае. І я цалкам упэўненая, што вашыя дзеці вырастуць у цудоўных дарослых, якія зробяць Беларусь лепшай.

З Днём маці!» 
  • ❤‍🔥 5
More from @chijinfo
  1. Oct 14, 2026Закалыхваючы, Пэўна, стомленая, Памылілася маці: Не на верацяно, А на сэрца маё Сваю песню…
  2. Oct 14, 2026💔 Маці ў зняволенні: лёсы жанчын, якія адбываюць тэрміны за свае перакананні Сёння ў Бела…
  3. Oct 14, 2026Давайце сёння падзякуем нашым маці і ўсім маці Беларусі. Яны гадавалі і гадуюць дзяцей у ц…
  4. Oct 13, 202613.10.1970 г. нарадзіўся Вітольд Ашурак. На жаль, яго імя стала сусветна вядомым толькі па…
  5. Oct 12, 2026Сябры, выйшаў новы нумар нашай газеты. Вы ведаеце, што рабіць ☺️
  6. Oct 12, 2026​​Наконт смяротнага пакарання. Падчас апошняга тыдня ўзгадваліся класічныя аргументы супра…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →