TGViewer
Channel Public Channel
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)

Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)

@chijinfo

Информация для "чикагцев" - местный гугл.

Хочешь обсудить?
Наш чат: https://t.me/joinchat/UeGa7Bqc1LS5WoTm

Наши каналы обьеденений
https://t.me/menskrazam_info


Есть новость?
Бот для обращений: @SemChizei_bot
Subscribers
166
Photos
2.5K
Videos
411
Links
1.3K
Recent Posts 14 shown
Post #4295 13

Forwarded from Наша Ніва

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

10 з іх жанчыны.
  • ❤ 3
  • 🙏 2
  • 👍 1
Post #4294 17

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⚡️ Жорсткае збіццё ў бусіку і пагрозы згвалціць: як КДБ катаваў Алеся Чумакова за беларускі альбом

Алесь Чумакоў – вядомы беларускі музыкант, бард і майстар традыцыйных інструментаў. 28 лістапада 2025 года ягонае жыццё падзялілася на "да" і "пасля": творцу затрымалі супрацоўнікі КДБ, выманіўшы з кватэры пад відам суседзяў. Музыку абвінавацілі ва "ўступленні" ў Раду культуры і ў тым, што ён "гуртаваў людзей дзеля расхіствання канстытуцыйнага строю". Насамрэч падставай для крымінальнай справы стаў новы фольк-альбом, які Алесь запісаў пры падтрымцы Рады і слухачоў.

У вялікай размове Алесь узгадвае, як выжываў у бетонным карцары, дзе даводзілася спаць на падлозе, як у няволі губляў зубы пад прапаганду пра "кепскія ўмовы ў Латвіі" і вар'яцеў ад расійскай папсы. Як дзевяць месяцаў нон-стоп сніў свае канцэрты ў рэал-тайме. А таксама Алесь распавядае, калі адбудзецца рэліз таго самага альбома ў эміграцыі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121262

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
  • ❤ 3
  • 💔 2
Post #4293 37
278.pdf912.6 KB
Сябры, выйшаў новы нумар нашай газеты. Вы ведаеце, што рабіць ☺️
  • ❤ 4
  • 👍 1
Post #4291 102
Сябры, сёння дзень народзінаў Наталлі Арсенневай. Усе ведаюць яе верш "Магутны Божа", але спадчына паэткі - гэта таксама мноства цудоўных замалёвак прыроды. Таму - трымайце верш пра восень (і не толькі пра восень).

Восень

Хай жаўцее, сьціхае сад з кожнай гадзінай, 
Сонца ласкі гарачыя ўсюды ня сее, 
Хай гарыць, як заход, лісьць дрыжачай асіны, 
Хай апошнія кветкі у садзе бялеюць, —
Будзем чакаці вясны! 

Хай паўзуць паласою калматыя хмары, 
Хай цямнее рака, хай жыцьцё замірае, — 
Не агорнуць нас восені горкія мары, 
Кожны з нас яшчэ сьветлае шчасьце пазнае, —
Будзем чакаці вясны! 

Хай ў душы сны, надзеі на долю канаюць, — 
Ўсё мінецца, бы ў летні дзянёк навальніца: 
Прыйдзе час — сонца сіняй вышою зазьзяе, 
Закрасуець зялёнаю руньню зямліца...
Будзем чакаці вясны!

1921 г.

Жыве Беларусь!
  • ❤‍🔥 9
Post #4290 27

Forwarded from Наша Ніва

Ціханоўская шчыра расказала пра хваробу сына і нябачную працу жанчын. «Дзесяць гадоў свайго жыцця я прысвяціла яму і яго рэабілітацыі»

Святлана Ціханоўская апісала для @zerkalo_io, як дапамагала свайму сыну пачаць чуць і якую нябачную працу жанчыны выконваюць штодзень.

https://nashaniva.com/404974

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404974
  • ❤ 6
Post #4288 18

Forwarded from Светлана Тихановская

19 верасня — дзень, калі Рэспубліка Беларусь афіцыйна атрымала сваю назву, а бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі. Святлана Ціханоўская — пра тое, чаму гэтая дата і сёння застаецца важнай для беларусаў:

«19 верасня 1991 года наша краіна стала называцца Рэспублікай Беларусь. А бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоня» сталі яе дзяржаўнымі сімваламі.

Проста ўявіце: бел-чырвона-белы сцяг лунаў на дзяржаўных установах, а «Пагоня» ўпрыгожвала афіцыйныя дакументы. З гэтымі сімваламі Беларусь уваходзіла ў новы перыяд сваёй гісторыі.

Пазней рэжым пачаў прыбіраць літаральна адусюль: з дзяржаўных будынкаў, з вокнаў, адзення, машын, сацсетак. А цяпер за бел-чырвона-белыя колеры людзей затрымліваюць і судзяць.

Некалькі дзён таму палітвязень Павел Белавус пасля вызвалення расказаў, што ў калоніі яго прымусілі пазбавіцца татуіроўкі з бел-чырвона-белым сцягам. Рэжым настолькі не прымае частку нашай гісторыі, што спрабуе сцерці яго нават з чалавечага цела.

І ўсё ж сцерці не атрымалася. Я бачу наш сцяг у Варшаве і Вільні, у Кіеве і Вашынгтоне, на вялікіх маршах і маленькіх сустрэчах беларусаў. Ён едзе з намі ў валізках, вісіць у пакоях, трапляе на вокладкі кніг. З «Пагоняй» носяць худзі, значкі і ўпрыгожванні.

За гэтыя гады рэжым зрабіў усё, каб беларусы пачалі баяцца ўласных сімвалаў. А атрымалася наадварот: для вельмі многіх яны сталі яшчэ больш блізкімі.

І асабліва мне хочацца, каб пра 19 верасня ведала нашая моладзь. Каб яны ведалі: Беларусь не заўсёды выглядала так, як сёння. У нашай найноўшай гісторыі ўжо быў момант, калі краіна вярнула сабе сваё імя, свой сцяг і свой герб. Гісторыю можна перапісваць у падручніках. Можна здымаць сцягі з будынкаў і забараняць сімвалы. Але значэнне ім усё роўна надаюць людзі. І беларусы свой бел-чырвона-белы сцяг і сваю «Пагоню» не забылі».
  • ❤‍🔥 6
Post #4281 23

Forwarded from Historyja

У фондах Нацыяальнага архіва захоўваецца шэраг заканаўчых актаў, на падставе якіх стваралася незалежная Беларусь. Як вядома, з 19 верасня 1991 года наша дзяржава стала называцца Рэспублікай Беларусь. У той жа дзень Вярхоўны Савет 12-га склікання зацвердзіў новыя дзяржаўныя сімвалы — герб "Пагоня" і бел-чырвона-белы сцяг.

Крыніца
  • ❤‍🔥 5
Post #4280 21

Forwarded from НАВУМЧЫК

«ХАЙ БУДЗЕ „ПАГОНЯ“. АЛЕ — З ЧЫРВОНАЙ ЗОРКАЙ НА ШЧЫЦЕ!»

Калі хтосьці пачытае стэнаграму сэсіі ВС 19 верасьня 1991, у дзень, калі «Пагоні» і Бел-Чырвона-Беламу Сьцягу надаваўся статус дзяржаўных сымбаляў, убачыць, што сярод прамоўцаў няма шмат якіх дэпутатаў БНФ, якія за тры тыдні да гэтага, 24-25 жніўня, актыўна выступалі на Сэсіі Незалежнасьці.

Прычына простая: за тры тыдні настроі пракамуністычнай дэпутацкай большасьці зьмяніліся. Пасьля правалу путчу яны былі ў страху, і на Сэсіі Незалежнасьці мы выкарыстоўвалі тактыку наступу і націску.

Цяпер жа страх зьнік, камуністы ачунялі, і тактыку нам давялося мяняць: не пужаць, а ўгаворваць.

Раніцай таго дня я адмовіўся ляцець на запрашэньне парлямэнту Малдовы ў Кішынёў (і правільна зрабіў — сымбалі прынялі «голас у голас»), на сэсіі прысутнічаў, але да мікрафону не падыходзіў: яшчэ сьвежай была памяць пра мае выступы на сэсіі ў жніўні («Калі не прагаласуеце — вас народ выцягне з Авальнай залі за валасы!»), і агітацыя за сымбалі з маіх вуснаў мела б дыямэтральны эфэкт.

І што найбольш можа зьдзівіць — у той дзень не выступаў Пазьняк. Ён падрыхтаваў тэзісы, але ў апошні момант напісаў запіску Шушкевічу, што выступ свой здымае — і прычынай была прамова Ніла Гілевіча. Гэтая прамова адданасьцю нацыянальным каштоўнасьцям можа ўпрыгожыць Поўны збор твораў паэта — але ў той канкрэтны момант яна ледзь не прывяла да катастрофы. Ніл Сымонавіч надзвычай рэзка прайшоўся па парлямэнцкай большасьці (чаго раней ніколі не рабіў), камуністы былі разьюшаныя, некаторыя паўскоквалі з крэслаў... На шчасьце, Алегу Трусаву ўдалося крыху залагодзіць камуністаў, а прэзыдэнт Акадэміі навук Уладзімер Платонаў, якога Пазьняк папрасіў тэрмінова прыехаць на сэсію, і экс—старшыня Прэзыдыюму ВС Георгій Таразевіч канчаткова супакоілі дэпутацкую большасьць.

Нарэшце, Пазьняк у перапынку падыходзіў да самых зацятых нашых палітычных апанэнтаў, да артадаксальных камуністаў, і проста ўгаворваў іх прагаласаваць. Усе аргумэнты даўно прагучалі, ён казаў ім іншае: «Мы з вамі розных палітычных паглядаў, але нас аб’ядноўвае адно: і вы, і я — беларусы. Прагаласуйце!».

(Узгадваюцца напаўкамічныя словы аднаго ветэрана-камуніста: «Добра, хлопцы, хай будзе вашая „Пагоня“. Але хай на шчыце ў рыцара на кані будзе нашая чырвоная зорка!».).

Не магу не прыгадаць выставу, якую на просьбу Пазьняка нашыя «фронтаўскія» мастакі зрабілі ў фае перад Авальнай заляй. Яна была прысьвечаная гісторыі «Пагоні» і Бел-Чырвона-Белага Сьцяга. Здаецца, я так і ня здолеў прабіцца да стэндаў праз шыхт дэпутатаў-камуністаў: шмат для каго зь іх разьмешчаная на стэндах інфармацыя была ў навіну. А дэпутаты-гісторыкі (Валянцін Голубеў, Зянон Пазьняк, Алег Трусаў) тут жа, ля стэндаў, праводзілі экскурс у гісторыю...

Галасаваньне ішло цяжка, перагаласоўвалі некалькі разоў. Давялося ўносіць зьмену ў Канстытуцыю — дарэчы, Лукашэнка ад мікрафону выступіў супраць, а пры галасаваньні ўстрымаўся (такім чынам, «за» — не галасаваў).

Калі на табло ўзьнікла патрэбная лічба, У Пазьняка пацеклі сьлёзы. Потым ён прызнаўся, што ўвогуле на некалькі імгненьняў страціў прытомнасьць.

Яго часта крытыкуюць за тое, што, надаючы ўвагу стратэгіі, ён часамі ігнараваў тактыку — але ў той дзень лідэр БНФ, ды і ўся дэпутацкая апазыцыя выявілі, на мой погляд, віртуозную тактыку парлямэнцкай барацьбы, якая і прывяла да посьпеху.

І, магчыма, якраз пошук паразуменьня з апанэнтамі, нават самымі варожымі (ці тымі, якія гэткімі здаюцца) у пэўных абставінах якраз і дае станоўчы вынік. На жаль, гэты мэтад усё яшчэ не ў традыцыі беларускай палітыкі.

... Ну а што тычыцца фактычнага вяртаньня нацыянальных сымбаляў у статус дзяржаўных (дэ-юрэ яны такімі застаюцца, бо т.зв.рэфэрэндум 1995 ня быў легітымны) — мяркую, яно адбудзецца яшчэ пры жыцьці майго пакаленьня.

А пакаленьням маладзейшым пашчасьціць пад «Пагоняй» і Бел-Чырвона-Белым Сьцягам аднаўляць зьнявечаную цяперашнім рэжымам Беларусь.
  • ❤‍🔥 4
  • 👍 1
Post #4279 27

Forwarded from НАВУМЧЫК

Перад паседжаньнем Вярхоўнага Савета 19 жніўня 1991. Алег Трусаў распавядае дэпутатам пра гісторыю нацыянальных сымбаляў (тэкст - ніжэй). Фота Ул. Спагова.
  • ❤‍🔥 3
  • 👍 1
Post #4278 27

Forwarded from Годная гісторыя

18 верасня 1923 года з мапы Беларусі знік Ігумен.

Бальшавікі перайменавалі старажытны горад, вядомы пад гэтай назвай з 1387 года, у Чэрвень. Назва існавала стагоддзямі – задоўга да расійскай імперыі і бальшавікоў. А ў 1923-м яна раптам стала непажаданай.

Чаму?

Слова «ігумен» азначае духоўны сан – пробашча манастыра. Для бальшавіцкай улады, якая вяла барацьбу з рэлігіяй і царквой, такая назва выглядала нязручнай. Новы Чэрвень таксама меў ідэалагічнае тлумачэнне: назву звязвалі з чэрвенем 1920 года, калі горад занялі бальшавіцкія войскі.

Так і працавала савецкая тапанімічная палітыка. Стары тапонім, які звязваў горад з ягонай доўгай гісторыяй, можна было прыбраць. На яго месца паставіць новы – такі, які нагадваў ужо пра падзею, важную для новай улады. Так назва горада ператваралася з памяці пра мінулае ў інструмент памяці, патрэбнай дзяржаве.

І гэта не быў адзінкавы выпадак. У Беларусі пераназывалі Койданава ў Дзяржынск (у гонар аўтара «чырвонага тэрору» Дзяржынскага), Шацілкі ў Светлагорск (хаця ніякіх гор там няма), Прапойск у Слаўгарад (бо назва нібыта непрыгожая). І, канечне, Менск у Мінск. Шмат такіх прыкладаў.

З мапы знікалі старажытныя назвы. Іх замянялі імёнамі савецкіх дзеячаў, ідэалагічна зручнымі тапонімамі ці проста новымі «нейтральнымі».

Бо тапанімія – гэта не проста шыльды на вуліцах. Той, хто вырашае, як называецца горад, вырашае і тое, што людзі будуць ведаць пра гэты горад. Калі назвам гарадоў ці вуліц менш за сто гадоў і яны створаныя бальшавікамі, людзі падсвядома гэта ўспрымаюць, быццам і не было ў беларусаў ніякай гісторыі да гэтага. Вось чаму так важна, як называюцца гарады і вуліцы ў іх.

💫 Наш Patreon
💫
Наш Buymeacoffee
  • ❤ 4
  • 😢 2
  • 💔 1
Post #4277 24

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🫂 Дэпартаваных палітвязняў сустракаюць у Варшаве

Нагадаем, 16 верасня на волю выйшлі 25 палітвязняў. Пасля вызвалення ўсіх іх прымусова вывезлі з Беларусі і прывезлі ў Вільню.

Пазней 10 з іх адправіліся ў Польшчу, дзе іх чакаюць сем’і.
  • ❤‍🔥 3
  • ❤ 3
Post #4276 28

Forwarded from Наша Ніва

Вызвалены Алесь Чумакоў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і там самым гуртаваў пратэставае ядро»

Гусляр і палітвязень Алесь Чумакоў быў вызвалены з-за кратаў 16 верасня. У інтэрв'ю пасля вызвалення ён расказаў @radiosvaboda, як на судзе слухаў уласныя песні, як вымушана калядаваў у Калядзічах і чаму ў яго творчасці не будзе турэмных песень.

https://nashaniva.com/404897

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404897
  • ❤ 4
  • ❤‍🔥 2
Older posts →

About this channel

How can I read @chijinfo without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле): recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) have?
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) (@chijinfo) has 166 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →