TGViewer
Channel Public Channel
МЕНСКРАЗАМ!

МЕНСКРАЗАМ!

@menskrazam_info

Канал аб'яднання пратэстнага руху Менска, рэгіёнаў Беларусі, беларусаў Замежжа.

#МыРазам рухаемся да перамогі над дыктатурай.

Наш бот
@menskrazam_bot

Нашы акаўнты:
https://teletype.in/@menskrazam/accounts

🤍❤️🤍
#МенскРазам‌‌
Subscribers
570
Photos
16.6K
Videos
4.3K
Links
4.3K
Recent Posts 13 shown
Post #24815 121
Беларусы Шчэціна 🇵🇱 сабраліся на чарговай нядзельнай акцыі, каб падтрымаць палітвязьняў, якіх у Беларусі застаецца ўсё яшчэ вельмі шмат. Нягледзячы на "памілаванні", амаль кожны дзень праходзяць новыя "суды", за краты за "экстрэмізм", "абразу" і "распальванне варожасці" трапляюць беларусы, якія нязгодныя з рэжымам і маюць адвагу казаць пра гэта ў голас.

19 верасня мы адзначалі Дзень сцяга бчб і герба Пагоня. Шмат хто з палітзняволенных знаходзіцца ў турме таму, што асталіся вернымі менавіта ім, а не цяперашнім афіцыйным сцягу і гербу.
Але ў вольнай і дэмакратычнай Беларусі паўсюль будуць наш сцяг бчб і наш герб Пагоня!


Жыве Беларусь.
  • ❤‍🔥 12
  • ❤ 5
Post #24814 52

Forwarded from Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)

Сябры, сёння дзень народзінаў Наталлі Арсенневай. Усе ведаюць яе верш "Магутны Божа", але спадчына паэткі - гэта таксама мноства цудоўных замалёвак прыроды. Таму - трымайце верш пра восень (і не толькі пра восень).

Восень

Хай жаўцее, сьціхае сад з кожнай гадзінай, 
Сонца ласкі гарачыя ўсюды ня сее, 
Хай гарыць, як заход, лісьць дрыжачай асіны, 
Хай апошнія кветкі у садзе бялеюць, —
Будзем чакаці вясны! 

Хай паўзуць паласою калматыя хмары, 
Хай цямнее рака, хай жыцьцё замірае, — 
Не агорнуць нас восені горкія мары, 
Кожны з нас яшчэ сьветлае шчасьце пазнае, —
Будзем чакаці вясны! 

Хай ў душы сны, надзеі на долю канаюць, — 
Ўсё мінецца, бы ў летні дзянёк навальніца: 
Прыйдзе час — сонца сіняй вышою зазьзяе, 
Закрасуець зялёнаю руньню зямліца...
Будзем чакаці вясны!

1921 г.

Жыве Беларусь!
  • ❤‍🔥 10
  • ❤ 5
Post #24812 67

Forwarded from Dapamoga

ПАЛОВА СУМЫ ЎЖО САБРАНА!

Наш збор на першыя крокі на свабодзе для нядаўна вызваленых беларускіх герояў і гераінь ужо пераадолеў палову неабходнай сумы!

Dapamoga ўжо пачала перадаваць па 100 еўра вызваленым беларусам — тыя самыя першыя кішэнныя грошы на свабодзе, якімі чалавек нарэшце можа распараджацца сам.

Мы вельмі спадзяёмся, што дзякуючы вам зможам завяршыць гэты працэс ужо зусім хутка і падтрымаць усіх, для каго адкрыты гэты збор.

Дзякуй кожнаму і кожнай за вашыя ахвяраванні, распаўсюд інфармацыі і салідарнасць! ❤️

Палова шляху ўжо пройдзена. Будзем вельмі ўдзячныя за далейшую падтрымку — давайце разам пройдзем другую палову.

Бо свабода пачынаецца ў тым ліку з магчымасці зноў самастойна рабіць самыя простыя выбары 🕊️

https://dapamoga.org/be/donations/25-people-100-each
  • ❤‍🔥 11
  • ❤ 5
Post #24811 56

Forwarded from Historyja

19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет прыняў новую назву дзяржавы — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацвердзіў нацыянальныя і гістарычныя сімвалы ў якасці дзяржаўнай сімволікі — гістарычны герб Пагоня і нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.
  • ❤‍🔥 9
  • ❤ 5
  • 👍 2
Post #24810 71

Forwarded from Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)

Праз дзень ужо зразумела, што дамаўляліся пра вызваленне значна большай колькасці людзей. Вядома ж, ёсць тэорыі, чаму іх не вызвалілі, і ў першыя хвіліны рэакцыя ў беларусаў была "чаму так мала". Але не хочацца зараз займацца канспіралогіяй ці падлікам, колькі пернікаў галоўны пацук атрымае за чарговых закладнікаў.

Людзі абдымацца і плачуць на мяжы, і Байсол імгненна збірае неабходныя грошы. А дзесьці ў Беларусі іншыя людзі, якіх запрашалі забраць сваіх родных з калоній дадому, не атрымалі нават спаткання, бо лукашэнка перадумаў у апошні момант.

І немагчыма радавацца абсалютна, бо і 25, і 200, і 500 - гэта не ўсе. Але ж можна проста радавацца. Дарагія беларусы, дазваляйце сабе радавацца. Паглядзіце на фота з віленскага бара, куды былыя палітвязні прыйшлі з сябрамі, таксама былымі палітвязнямі, і усміхніцеся. Дваццаць пяць герояў нарэшце свабодныя. Гэта вельмі мала, але гэта і вельмі шмат.

Вітаем на волі, дарагія!
Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве Беларусь!
  • ❤‍🔥 12
  • ❤ 7
Post #24807 191
Беларусы Шчэціна сабраліся ў нядзелю, каб падтрымаць палітвязьняў ды прыгадаць пра славуты берасцейскі карагод.

6 гадоў таму берасцейцы, нязгодныя з вынікамі "выбараў", зладзілі карагод на скрыжаванні бульвара Шаўчэнкі і праспекта Машэрава.
Каб разагнаць безабаронных людзей, іх пачалі паліваць вадой, пасьля хапаць і затасківаць ў міліцэйскія машыны.
Гэта яшчэ адна гісторыя пра тое, як рэжым спужаўся мірных пратэстаў.
Тым удзельнікам карагоду, каго затрымалі ці апазналі пасьля па відэа, далі за гэткую форму пратэсту 3-4 гады. Частка людзей змагла, аднак, з'ехаць.
Рэжым, які баіцца карагодаў, наканаваны памерці, саступіць месца новай, дэмакратычнай краіне.

Жыве Беларусь!
  • ❤‍🔥 22
  • ❤ 2
Post #24806 112

Forwarded from Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)

Віншуем з Днём народзінаў прэзідэнтку Святлану Ціханоўскую!

Напачатку яе называлі выпадковым чалавекам. Можа і так, але то быў шчаслівы выпадак для Беларусі.

Шчасце - рэч асабістая. Часам людзі імкнуцца да ўлады, бо вераць, што ўлада зробіць іх шчаслівымі. З такіх людзей выходзяць дрэнныя прэзідэнты (прыклады мы ўсе ведаем).

Святлана да ўлады не імкнулася, ды і ўлады яна не мае, а мае толькі вялікую адказнасць, якую прыняла 6 гадоў таму, бо камусьці трэба было прыняць.

Адказная праца забірае час і сілы, за яе рэдка атрымліваеш падзяку. І ў дзень народзінаў мы жадаем Святлане, каб у яе жыцці заўсёды заставаліся сілы і час на сябе, на маленькія рэчы, незаўважныя моманты, - менавіта такія дробязі робяць людзей шчаслівымі. І яшчэ - каб яна хутчэй змагла вярнуцца ў свабодную Беларусь, бо бачыць сваю краіну вольнай - вялікае шчасце.

З днём народзінаў, прэзідэнтка Беларусі! І дзякуй вам.
Жыве Беларусь!
  • ❤‍🔥 21
  • ❤ 4
  • 🔥 1
Post #24805 127

Forwarded from Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)

​​Сябры, сёння ў нашага канала гадавіна: шэсць гадоў таму на ім з'явіўся першы пост. Шчыра дзякуем усім нашым актывістам і чытачам. А яшчэ дзень народзінаў - добрая нагода, каб падзяліцца адным шыкоўным жыццёвым вершам.

Алесь Разанаў - Кладкі

Мы iдзём па дрыгве.
Абапал тояцца прорвы,
буяе жоўтая лотаць,
тоўпяцца на куп’i пукi сiтнягу.

— Нашто шукаць сваёй згубы? —
нам кажуць старыя людзi.—
Прыйдзе час,
i яна сама, каго трэба, знойдзе.

Ня згубы, аднак, мы шукаем, а выйсьця —
з жыцьця, што, не маючы мэты,
тулiцца ўскрай дрыгвянога бязьмежжа,
i хiба мы прычынай таму, што выйсьце
ў iм гэтак шчыльна зьяднанае са згубай,
а тое, што ёсьць, з тым, чаго няма?

Некалi па дрыгве былi пакладзеныя кладкi,
i людзi тады разумелi, к у д ы жывуць,
але даўно ўжо кладкi ўбiлiся ўглыб,
засмакталiся прагнай дрыгвою,
i трэба цяпер iсьцi наўздагад.

Мы гразьнем, мы сумняваемся, мы вывяраем крокi,
i калi раптам правальваемся ў згубную глыбiню,
знаходзiм, гэтак жа раптам, апiрышча —
страчанае, старое, аднятае,
але ўсё роўна заўсёды прысутнае патаемна
ў нашых адчайных памкненьнях, — к л а д к i.

Жыве Чыжоўка!
Жыве Беларусь!
  • ❤‍🔥 14
  • ❤ 7
Post #24804 112

Forwarded from Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)

​​Дзіўныя (ці дзікія) навіны ў апошні месяц адна за адной ідуць: у школах увялі надгляд вучняў, на мяжы прымушаюць распранацца, і ў адным толькі Мінску плануюць усталяваць 20 тысяч дадатковых камер відэаназірання.

Што ж гэта за месца, дзе па прыбыцці распранаюць, надгляд кожны дзень і камеры на кожным кроку? Ну так. Дырэктар саўгаса з галоўнага пацука не выйшаў, прэзідэнт - таксама, і вось ён вырашыў паспрабаваць сябе ў якасці начальніка турмы, і ператварае ўсю краіну ў зону.

На гэтай зоне ніхто не павінен адчуваць свабоду ці радасць, ніхто не ўпэўнены ў будучыні, і кожны вертухай можа ў момант ператварыцца ў вязня. Лагічны этап для любой дыктатуры.

Сапраўдная турма - вялікае выпрабаванне. Часам яна ламае чалавека, часам прымушае праявіць якасці, пра якія нават сам чалавек не ведаў, - і часам, не самыя лепшыя якасці.

Але за 6 гадоў беларускія турмы нечакана (а можа, і чакана) сталі цэнтрамі салідарнасці, ўзаемадапамогі і гарызантальных сувязяў, - насуперак сістэме, якая ўвесь час намагаецца салідарнасць знішчыць. Там існуюць і  патаемныя спосабы перадачы інфармацыі, і  абмен рэчамі. Палітычныя распавядаюць пра падтрымку не толькі "з волі" і ад іншых палітычных, але і ад крымінальнікаў.

І калі чуеш пра чарговае вар'яцкае правіла, то спачатку думаеш, вядома ж, пра "гаротны лёс беларускага народа", ну, па заветах класікаў нашай літаратуры. Усё гэта сапраўды жахліва і несправядліва. Але адначасова разумееш, што Беларусь выстаіць і захавае сябе. І можа стэрэатыпы кажуць, што мы цярплівыя і талерантныя, але насамрэч мы моцныя і стойкія. Дыктатура, як і турма, прымушаюе праяўляць якасці, пра якія чалавек не ведаў. Часам дрэнныя, але часам такія, якімі варта ганарыцца.

Свабоду ўсім палітвязням!
Свабоду Беларусі!
Жыве Беларусь!
  • ❤‍🔥 12
  • ❤ 7
  • 🔥 3
Post #24799 117
МЕНСКРАЗАМ! ⚔️ 6 верасня беларусы Беластока сабраліся на акцыю, прысвечаную Дню беларускай вайсковай славы. 🤍❤️🤍 Мы ўзгадалі Аршанскую бітву 1514 года — сімвал мужнасці, годнасці і барацьбы за свабоду. Перамога войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваннем Канстанціна…
  • ❤‍🔥 15
  • ❤ 7
Post #24798 135
⚔️ 6 верасня беларусы Беластока сабраліся на акцыю, прысвечаную Дню беларускай вайсковай славы.
🤍❤️🤍

Мы ўзгадалі Аршанскую бітву 1514 года — сімвал мужнасці, годнасці і барацьбы за свабоду. Перамога войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваннем Канстанціна Астрожскага і сёння нагадвае нам: нават мацнейшага ворага можна перамагчы, калі ёсць воля, адзінства і вера.

Сёння гэтыя словы гучаць асабліва моцна.

Беларусы Беластока выступілі супраць расійскай агрэсіі ва Украіне, з бел-чырвона-белымі і ўкраінскімі сцягамі, з банерамі:

🔥 «Разам супраць расійскай агрэсіі»
🔥 «Беларусь — не Расія!»
🔥 «Беларусь ≠ рэжым Лукашэнкі»

Хвілінай маўчання мы ўшанавалі памяць усіх, хто загінуў у барацьбе за Вольную Беларусь. Таксама ўзгадалі беларускіх палітвязняў, якія апынуліся за кратамі за салідарнасць з народам Украіны, за антываенную пазіцыю і пратэст супраць расійскай агрэсіі.

З вялікім гонарам узгадалі і мужных беларусаў, якія сёння са зброяй у руках змагаюцца побач з украінцамі за свабоду.

Мы не здаёмся.
Мы памятаем сваю гісторыю.
Мы памятаем нашых герояў.
Мы ведаем, за што змагаемся.

Святло пераможа цемру.
Разам пераможам!

Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍
Слава Украіне! 💙💛
Niech żyje Polska! 🤍❤️
  • ❤‍🔥 15
  • ❤ 8
Post #24797 127

Forwarded from Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)

Наталля Арсеннева - Вячэрні абразок

Ўжо вечар... З яснага блакіту
Зьнікаюць фарбы, бліскі дня
І чыстым золатам заліта
Ціхіх палёў далячыня.

Істужкай сьцежка ўецца ў жыце,
Зьбягае ўніз, паўзе вышэй,
Праз ручаёў сталёвых ніці
Бяжыць кудысь далей, далей...

На ўзгорку млын-вятрак ляніва
Часамі крыльлямі ўзмахне
І стадка галубоў пужліва
З-пад даху ў неба-высь памкне...

Лятуць, купаюцца ў паветры,
Зьнікаюць, круцяцца ізноў, —
Лісты, што ў восень носяць ветры,
А захад іх фарбуе ў кроў.

1924 г
З першым днём восені, сябры!
Жыве Беларусь!
  • ❤‍🔥 18
  • ❤ 4
Post #24789 107

Forwarded from dissidentby

🔴30 жніўня — Міжнародны дзень ахвяр гвалтоўных знікненняў

У 2010 годзе гэты дзень абвясціла Генеральная Асамблея ААН. Дату звязалі з Міжнароднай канвенцыяй для абароны ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў, якая абавязвае дзяржавы расследаваць і караць такія злачынствы.

Гвалтоўнае знікненне — гэта калі чалавека затрымліваюць ці выкрадаюць прадстаўнікі дзяржавы, а потым адмаўляюць гэта, хаваюць лёс і месцазнаходжанне. Такім чынам чалавека свядома пакідаюць па-за абаронай закона, а сям'я гадамі жыве ў невядомасці.

У 1999–2000 гадах без следу зніклі апазіцыйныя палітыкі Юрый Захаранка і Віктар Ганчар, бізнесмен Анатоль Красоўскі і журналіст Дзмітры Завадскі. Справы дагэтуль не раскрытыя, а вінаватыя не пакараныя.

Сёння многія палітзняволеныя месяцамі застаюцца фактычна ў поўнай ізаляцыі — без лістоў, сувязі і звестак пра іх стан.

Памятаць пра ахвяр гвалтоўных знікненняў — значыць не адварочвацца ад тых, чый лёс спрабуюць схаваць сёння.
  • 💔 14
  • ❤ 5
  • 😢 4
Older posts →

About this channel

How can I read @menskrazam_info without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for МЕНСКРАЗАМ!: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does МЕНСКРАЗАМ! have?
МЕНСКРАЗАМ! (@menskrazam_info) has 570 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does МЕНСКРАЗАМ! know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →