TGViewer
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) @chijinfo · 166 subscribers
Post #4291 103
Сябры, сёння дзень народзінаў Наталлі Арсенневай. Усе ведаюць яе верш "Магутны Божа", але спадчына паэткі - гэта таксама мноства цудоўных замалёвак прыроды. Таму - трымайце верш пра восень (і не толькі пра восень).

Восень

Хай жаўцее, сьціхае сад з кожнай гадзінай, 
Сонца ласкі гарачыя ўсюды ня сее, 
Хай гарыць, як заход, лісьць дрыжачай асіны, 
Хай апошнія кветкі у садзе бялеюць, —
Будзем чакаці вясны! 

Хай паўзуць паласою калматыя хмары, 
Хай цямнее рака, хай жыцьцё замірае, — 
Не агорнуць нас восені горкія мары, 
Кожны з нас яшчэ сьветлае шчасьце пазнае, —
Будзем чакаці вясны! 

Хай ў душы сны, надзеі на долю канаюць, — 
Ўсё мінецца, бы ў летні дзянёк навальніца: 
Прыйдзе час — сонца сіняй вышою зазьзяе, 
Закрасуець зялёнаю руньню зямліца...
Будзем чакаці вясны!

1921 г.

Жыве Беларусь!
  • ❤‍🔥 9
More from @chijinfo
  1. Sep 24, 2026Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў 10 з іх жанчыны.
  2. Sep 24, 2026⚡️ Жорсткае збіццё ў бусіку і пагрозы згвалціць: як КДБ катаваў Алеся Чумакова за беларуск…
  3. Sep 21, 2026Сябры, выйшаў новы нумар нашай газеты. Вы ведаеце, што рабіць ☺️
  4. Sep 21, 2026❗️Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах, абвінавачваюць у сувязях з апа…
  5. Sep 19, 2026Ціханоўская шчыра расказала пра хваробу сына і нябачную працу жанчын. «Дзесяць гадоў свайг…
  6. Sep 19, 202635 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі Гэтыя сімв…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →