TGViewer
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) @chijinfo · 164 subscribers
Post #4316 77
​​Наконт смяротнага пакарання. Падчас апошняга тыдня ўзгадваліся класічныя аргументы супраць. Усе яны агучаны не раз: жыццё - найвялікшая каштоўнасць,  верагоднасць судовай памылкі,  праблема з прызначэннем выканаўцаў прысуду, вось гэта ўсё. Цалкам гуманістычныя аргументы, цалкам разумныя.

Але ж мы жывем у часы дыктатуры, недазаконня. І часам, калі чалавек чуе пра чарговае злачынства, напрыклад, губазікаў, ці сам сутыкаецца, дык вось, часам ён думае: "А добра, што смяротнае пакаранне не адмянілі, яшчэ спатрэбіцца".

Турма павінна выпраўляць, але ці здольны выправіць гады турмы (хоць сучаснай беларускай, хоць нарвежскай) катаў і маньякаў, што здзекуюцца з беларусаў больш за трыццаць гадоў, з дазволу галоўнага ката і маньяка? Ні краты, ні псіхіятрыя тут не дапамогуць, не. А смяротнае пакаранне - гэта такая зручная опцыя, ну як яе не ўзгадаць.

Але, сябры, але. Ёсць аргумент супраць, які звычайна не агучваюць, таму што ён не такі гуманістычны, як астатнія. Вось ён: злачынцы павінны несці адказнасць. А смерць пазбаўляе адказнасці.

Забойства - гэта танны спосаб для дзяржавы пазбавіцца ад праблемы, а для ахвяр злачынцы - часовая ілюзія ці то помсты, ці то справядлівасці.

Але сам мёртвы злачынца нічога не адчувае. Ні болю, ні страху,  ні цяжару жыцця, якое перастала быць лёгкім і прыемным.

Можа, нехта з іх і паспее ўцячы туды, дзе нічога няма. Яны і зараз гэтым займаюцца, навіны пра смерці розных "сілавікоў" стабільна з'яўляюцца ў смі. Але дзяржава не павінна дапамагаць ім пазбегнуць такім чынам адказнасці, не. А калі хто верыць у пекла ці кола сансары - пагадзіцеся, вышэйшая пасмяротная справядлівасць без праблем пачакае, пакуль здзейсніцца справядлівасць прыжыццёвая.

Але што прымусіць іх адчуць цяжар пакарання? Бо для  нармальных людзей цяжка згубіць свабоду, не бачыць родных і сяброў, не мець магчымасці займацца любімай справай. А вось гэтыя, якія забілі Рамана Бандарэнку, ці глядзелі, як памірае Алесь Пушкін, што цяжка і балюча для іх?

Усё проста, насамрэч. Ім балюча будзе страціць уладу. З гаспадароў жыцця ператварыцца ў звычайнах людзей. І разам з уладай страціць грошы, нарабаваныя падчас "ператрусаў".
Так, грошы - вялікая для іх каштоўнасць, таму няхай глядзяць, як жонкі афармляюць развод паводле спрошчанай працэдуры і забіраюць тую маёмасць, якую не канфіскавала дзяржава на карысць ахвяр іх злачынстваў. Як на іх месцы ў кабінетах прыходзяць новыя людзі, гатовыя працаваць законна. Як іх паступова забываюць, быццам іх і няма. Але пры гэтым - жывуць.

І не важна, якія там, за кратамі, умовы. Будуць добрыя ўмовы. Будуць ім і матрацы, і бібліятэка з кнігамі Алексіевіч. Будуць рэгулярныя перадачы і лісты, калі знойдуцца жадаючыя перадаваць і пісаць.

Тут варта ўзгадаць, што ў турэмнай сістэме розных краін, не толькі нашай, ёсць хібы. Ну як, хібы. Начальства калоній актыўна дапамагае будаваць іерархію з "аўтарытэтамі", "нізкім статусам" і "стукачамі". Іерархію, што дазваляе дрэнным людзям пачувацца добра нават з абмежаванай свабодай. Дык вось, прававая дзяржава, да якой мы імкнемся, павінна вынішчыць усё гэта. Паралельна з адменай смяротнага пакарання, вядома ж. Злачынцы мусяць несці адказнасць паводле рашэння справядлівага суда, не больш і не менш.

Вось так, сябры. Вялікія гуманісты з нас не атрымаюцца, але гэта не важна. У рэшце рэшт, дзяржава забіла рознымі спосабамі мноства людзей, дрэнных, добрых і выпадковых. І куды гэта яе прывяло? Нам патрэбны глабальныя змены, і адмена смяротнага пакарання - адна з іх.

Злачынцы адкажуць іншымі спосабамі.

Жыве Беларусь!
  • ❤‍🔥 4
  • 🔥 4
  • 👍 1
More from @chijinfo
  1. Oct 13, 202613.10.1970 г. нарадзіўся Вітольд Ашурак. На жаль, яго імя стала сусветна вядомым толькі па…
  2. Oct 12, 2026Сябры, выйшаў новы нумар нашай газеты. Вы ведаеце, што рабіць ☺️
  3. Oct 11, 2026💔 Два гады са дня смерці палітзняволенага Дзмітрыя Шлетгаўэра: што кажуць пра трагедыю вя…
  4. Oct 9, 2026❤️‍🩹Лічба дня — 400 Менавіта столькі чалавек, паводле звестак кампаніі «Праваабаронцы суп…
  5. Oct 5, 2026Сябры, выйшаў новы нумар нашай газеты. Вы ведаеце, што рабіць ☺️
  6. Oct 4, 2026​​Стала вядома, што за кратамі загінуў (калі так можна сказаць пра смерць за кратамі) Ігар…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →