TGViewer
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) @chijinfo · 165 subscribers
Post #4312 35
​​Стала вядома, што за кратамі загінуў (калі так можна сказаць пра смерць за кратамі) Ігар Пасноў.

На волі ён быў псіхіятрам. Яшчэ ў 2013 г Пасноў пачаў гаварыць пра праблемы ў беларускай медыцыне, і за гэта на месяц трапіў у жорны "каральнай псіхіятрыі". У 2018 г ён зноў выказаўся супраць сістэмы, у выніку - "хімія" за нібыта "паклёп на пракурора". Падчас эпідэміі каронавіруса Ігар Пасноў таксама не маўчаў, потым яго імя неяк знікла з інфаполя, потым Ігар Лосік распавёў, што сустрэў Паснова ў наваполацкай калоніі, і вось цяпер Ігар Пасноў загінуў.

Ён не трапіў у спіс палітзняволеных; дакладна невядома ні калі яго кінулі за краты, ні прысуду, ні абставін "смерці". У Ігара Паснова не было родных.

Лосік пісаў, што Пасноў 150 дзён запар правёў у шіза і адмаўляўся выходзіць адтуль у знак пратэсту супраць парушэння яго правоў. Яго катавалі холадам і голадам, арганізавалі яму "нізкі статус", а Пасноў не здаваўся, пісаў скаргі ў пракуратуру на ўсе парушэнні, і падчас кожнай праверкі нагадваў супрацоўнікам калоніі пра адказнасць за катаванні.

Страшна, мабыць, калі нічога не засталося. Няма родных, якія б чакалі на волі, няма надзеі, і ніхто нават не ведае, што чалавек за кратамі. Людзі па-рознаму даюць рады такой сітуацыі. Нехта чытае, нехта моліцца, нехта малюе, а нехта піша скаргі. Вось толькі малюнкі вязню горш не зробяць, а скаргі яшчэ як зробяць. І нікуды, вядома ж, далей не пойдуць, і нічога не зменяць.

Але часам у вар'яцкіх умовах чалавек проста абірае быць голасам розуму, нягледзячы на наступствы. Можа, гэта прафесійная дэфармацыя - Ігар Пасноў быў псіхіятрам. А можа, чалавек такі. Усё, што яму засталося - не даваць нармалізаваць вар'яцтва. Ні сабе, ні іншым зняволеным, ні катам.

Ці захаваліся яго скаргі - невядома. Але захаваліся ўспаміны Лосіка. Ігара Паснова будуць памятаць. І галоўнае, што людзі могуць зрабіць для ўшанавання яго імя - не даваць нармалізаваць злачынствы. Не апраўдваць злачынствы. Не забывацца пра злачынствы, і не прабачаць злачынствы. Каб грамадства прыйшло да нармальнага жыцця, злачынцы павінны панесці адказнасць. Так і будзе.

Вечная памяць Ігару Паснову!
Злачынцы адкажуць.
Жыве Беларусь!
  • 😢 4
More from @chijinfo
  1. Oct 4, 2026Вельмі шкада. Чалавек адзін змагаўся з сістэмай столькі гадоў.
  2. Oct 4, 2026У ПК-1 памёр Ігар Пасноў, віцебскі “лекар-праўдаруб” Пра гэта, спасылаючыся на свае крыніц…
  3. Oct 4, 2026💔 Настаўнікі за кратамі: замест кветак і віншаванняў — калоніі і "хімія" Штогадовы Дзень…
  4. Oct 4, 2026​​У Беларусі адзначаецца дзень настаўніка. Пацукі шмат намаганняў прыклалі, каб зганьбіць…
  5. Oct 4, 2026«Будучыня краіны пачынаецца з дзяцей — сёння вы дапамагаеце ім расці, а заўтра яны будуць…
  6. Sep 30, 2026Моцны верш ад Ніла Гілевіча
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →