TGViewer
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) @chijinfo · 165 subscribers
Post #1083 699
Працягваецца і ўзмацняецца пераслед журналістаў. За кратамі застаюцца журналісты Белсат, ТутБай, Нашай Нівы і іншых выданняў. За апошні месяц фрылансера "Радыё Свабода" Андрэя Кузнечыка асудзілі на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, затрымалі журналістаў Алеся Любечнука і Канстанціна Залатых, "ТУТ БАЙ Медыя" прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй, а акурат сёння рэдактарка "Новага Часу" Аксана Колб атрымала 2.5 гады хіміі, а Яўген Ерчак - 15 сутак.

Працягваецца справа БелаПАН. Андрэя Аляксандрава, Ірыну Злобіну, Ірыну Леўшыну і Дзмітрыя Наважылава абвінавачваюць у шэрагу абсурдных рэчаў, сярод якіх нават здрада дзяржаве.

У гэты нялёгкі час мы хацелі б падзякваць журналістам за іх няспынную працу, мужнасць і прафесіяналізм. Тая нянавісць, з якой злачынная ўлада імкнецца знішчыць незалежную прэсу, кажа толькі аб адным: яны баяцца вас. Кожны дзень вашай працы, кожны ваш артыкул, кожны рэпартаж - удар па дзяржаўнай хлусні і прапагандзе. Праўда палохае пацукоў больш за ўсё.

Свабоду журналістам!
Жыве Беларусь!
  • ❤ 11
  • 👍 2
More from @chijinfo
  1. Sep 29, 202629 верасня 1529 года быў зацверджаны літоўскі Статут. Гэта быў першы з тых трох крокаў, як…
  2. Sep 28, 2026Сябры, выйшаў новы нумар нашай газеты. Вы ведаеце, што рабіць ☺️
  3. Sep 28, 2026​​28 верасня 2021 г гопнікі без формы і апазнавальных знакаў уварваліся ў кватэру да Андрэ…
  4. Sep 28, 2026Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома «Вырашыў пераехаць у двухузро…
  5. Sep 27, 202627 верасня 1533 года нарадзіўся Стэфан Баторы – адзін з выдатнейшых уладароў Рэчы Паспаліт…
  6. Sep 27, 2026​​У палітзняволенай Аксаны Шаляпінай даягнаставалі анкалагічнае захворванне. Не так даўно…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →